Хлеба і відовішчаў

Источник материала:  
13.02.2013 — Разное

Павелічэнне заробкаў у арганізацыях культуры будзе залежаць у тым ліку і ад іх прыбытковай дзейнасці

Як кажуць, не хлебам адзіным жыве чалавек. Аднак і канцэртамі, выставамі, фестывалямі...

Штогод сфера культуры нашай краіны ўдасканальваецца і радуе новымі адкрыццямі. Ладзяцца ўнікальныя выставы і імпрэзы, праводзяцца цікавыя фестывалі, здымаюцца новыя фільмы, ставяцца папулярныя спектаклі, папаўняюцца фонды бібліятэк, рэстаўруюцца замкі і палацы... Вядома, як і ў кожнай сферы, тут ёсць свае пытанні і праблемы. Але ўсе яны, як паказала вынікова калегія Міністэрства культуры, вырашальныя.

Адным з самых хвалюючых пытанняў, па словах міністра культуры Барыса Святлова, застаецца аплата працы работнікаў культуры. Сёння яны зарабляюць у сярэднім два мільёны пяцьсот чатырнаццаць тысяч беларускіх рублёў, што складае ўсяго 67 працэнтаў ад сярэднямесячных заробкаў у краіне.

— Мы робім пэўныя захады па выпраўленні гэтай сітуацыі. У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы сёння распрацоўваецца праект указа, які датычыцца павышэння аплаты працы супрацоўнікаў музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў, калектываў мастацкай самадзейнасці, якім прысвоена званне “нацыянальны”, — расказаў Барыс Уладзіміравіч.

Рост заработнай платы работнікаў у многім залежыць ад саміх устаноў культуры. Гэтыя арганізацыі павінны больш працаваць над  павелічэннем уласных пазабюджэтных даходаў, частка якіх пойдзе на фарміраванне заробкаў. Да прыкладу, у Гродзенскай вобласці плануюць павялічыць пазабюджэтныя сродкі шляхам правядзення ў гэтым годзе ўнікальных культурных мерапрыемстваў кшталту фестывалю сыру, квасу і свята лялечных тэатраў. Ва ўстановах культуры добра разумеюць неабходнасць павелічэння  пазабюджэтных даходаў. Ужо летась яны склалі больш за пяцьсот пяцьдзясят мільярдаў беларускіх рублёў, а гэта на восемдзесят пяць працэнтаў больш у параўнанні з пазамінулым годам.

Па-ранейшаму важным для Міністэрства культуры з’яўляюцца аднаўленне і рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны.  Сёлета, паведаміў міністр, пачнецца праца па рэстаўрацыі Будслаўскага касцёла і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ў Мсціслаўскай і Навагрудскай рэкрэацыйных зонах.

Міністэрства культуры плануе таксама, як і раней, развіваць бібліятэчную і музейную справу, працаваць над удасканаленнем тэатральнай і кінематаграфічнай дзейнасці, тым больш што беларускі глядач праяўляе да падобных устаноў усё большую цікавасць. Толькі музеі Беларусі ў мінулым годзе наведалі каля пяці мільёнаў чалавек. Кінавідэапракат сабраў яшчэ больш гледачоў — шаснаццаць мільёнаў. Прыярытэтным для міністэрства застаецца развіццё культуры ў сельскай мясцовасці  — менавіта там беларусам больш за ўсё не хапае забаўляльных мерапрыемстваў і пляцовак для культурнага адпачынку.  А  права на працу і адпачынак мае кожны беларус незалежна ад месца пражывання.

←Деньги на лечение. В поиске панацеи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика