Рэпеціруем па-новаму!

Источник материала:  
04.01.2013 — Разное

Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пераехаў у рэстаўрыраваны будынак.

Пасля двухгадовай рэканструкцыі Купалаўскі тэатр нарэшце набыў сваё гістарычнае аблічча. Цяпер ён выглядае такім, якім яго пабудавалі ў 1890 годзе па праекце польскага архітэктара Караля Казлоўскага. Разам з гістарычным каларытам з’явілася сучаснае начынне — новыя памяшканні, удасканаленая тэхніка, паглыбленая сцэна... Усе асноўныя будаўнічыя і апрацоўчыя работы ўжо выкананы. Афіцыйнае адкрыццё тэатра адбудзецца ў сакавіку гэтага года. Аднак артысты ўжо могуць пачынаць рэпетыцыі. Для гэтай мэты, дарэчы, у іх з’явіліся тры рэпетыцыйныя залы, адна з якіх па памерах цалкам дублюе асноўную сцэну. Першым спектаклем, пастаўленым на новай сцэне, па словах мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна, стане “Паўлінка” Янкі Купалы.

←Хоккей для души

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика