Наш тата і дзядуля
17.10.2012
—
Разное
У снежні Ягор Мацвеевіч Махначоў будзе адзначаць 90-годдзе. Ён нарадзіўся недалёка ад Оршы ў вёсцы Крапіўна. Замалада вучыўся ў аэраклубе, а на вайне служыў мінамётчыкам. Мае шмат узнагарод, сярод іх ордэн Славы і медаль “За баявыя заслугі”. Ветэран працы і сёння мае сілы шчыраваць на садовым участку, займацца грамадскімі і сямейнымі справамі. Які ён шчаслівы, калі яго наведваюць родныя! Нядаўна наш дарагі чалавек літаральна свяціўся, бо яго наведаў пакуль адзіны праўнук Лёша.
Калі хто з аднапалчанаў ці сяброў пазнае нашага дзядулю, дайце пра сябе знаць у Заслаўе ці ў рэдакцыю “Народнай газеты”.
Таццяна ТРУБАЧ, Заслаўе