Чакаю, мой каласочак!

Источник материала:  
30.06.2012 — Разное

Здавалася б, што можа быць больш трывалым, чым повязь маці і яе дзіця...

Стану ля грэблі, гляну на хату.

Сэрцам адчую, што вінаваты...

Эх, каб гэтыя словы прамовіў сын Галіны Пятроўны М. з Калінкавіцкага раёна, то яна была б самая шчаслівая. Але... Рэдкаю птушкай залятае ў яе дом Васіль (жанчына, да слова, нарадзіла адзінага сына амаль у 40 гадоў). Пасля заканчэння ВНУ Васіль стаў сталічным жыхаром. Так бы мовіць, “пры цёплым месцы”. Шмат важных спраў вырашае, магчыма, таму і не знаходзіцца ў яго шчыльным графіку часу на паездку ў палескую вёску.

Але тэлефонная размова з Галінай Пятроўнай сведчыць пра іншае. Аказваецца, адносіны маці і сына сапсавала нявестка. Яна настроіла мужа, што свякроўка не паважае яе і дзяцей. “Бывае, часам, магу рэзнуць праўду-матку ў вочы, — прызналася Галіна Пятроўна. — Але ж кепскага нікому не жадаю. Калі я пакрыўдзіла незнарок, то няхай Вольга даруе. Не бачыць Васілька і хлопчыкаў для мяне сапраўдная пакута”.

Доўга спавядалася нам старая жанчына, а напрыканцы назвала нумар мабільнага тэлефона сына і папрасіла перадаць яму, што не трэба... выракацца маці.

Гаварыць пра такія рэчы з дарослым мужчынам, якога мы ў вочы не бачылі, пагадзіцеся, неэтычна, ды й бессэнсоўна. Адзіная надзея, што прачытае гэтыя словы Васіль Мікалаевіч, ды падумае, што ёсць яшчэ падораная нябеснымі сіламі магчымасць убачыць матулю жывой. Дапамагчы па гаспадарцы, прыціснуць да грудзей, распытаць пра тое важнае, што ведае толькі яна. І паказаць сынам-дашкалятам, што трэба прымаць і шанаваць не толькі заможных бацькоў, але і не вельмі забяспечаных, нязручных у размове — а ўсё ж самых блізкіх на зямлі людзей.

←Нікога не забыць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика