Украінскі карагод

Источник материала:  
30.05.2012 — Разное

Украінцы — адна з традыцыйных этнічных груп, што насяляюць тэрыторыю сучаснай Беларусі. Паводле апошняга перапісу, сёння ў нашай краіне жывуць 158 тысяч 723 украінцы. Найбольш іх пражывае на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці і ў буйных гарадах. У асноўным гэта нашчадкі мігрантаў з тэрыторыі Украіны. Гэтаму спрыялі гістарычныя абставіны. Тэрыторыя Беларусі і большая частка Украіны доўгі час уваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР. Еднасць двух народаў падкрэслівае той факт, што некаторы час у гістарычных дакументах беларусы і ўкраінцы не раздзяляліся. Атаясамліванне двух народаў адбывалася, як правіла, па прыкмеце агульнага веравызнання (праваслаўныя і ўніяты) і пад агульнай назвай “русіны”.

←Свая Варшава ў Навагрудку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика