Чакаем вестак ад родных

Источник материала:  
14.04.2012 — Разное

Хто шукае: Святлана Генадзьеўна Асмалоўская (Стахоўская), Мінск.
Каго шукае: Аляксандра Нікандравіча Стахоўскага.
Святлана Генадзьеўна Асмалоўская (Стахоўская), ураджэнка вёскі Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, жыхарка горада Мінска, шукае Аляксандра Нікандравіча Стахоўскага. Яго бабуля і дзядуля жылі ў Сакскім раёне Крымскай вобласці.

Хто шукае: Вера Мацвееўна Дзівак (у дзявоцтве Палянская), Асіповічы.
Каго шукае: Раісу Пятроўну Лук’янчык.
Вера Мацвееўна просіць адгукнуцца сваю стрыечную сястру Раісу Пятроўну Лук’янчык, 1940 года нараджэння. Яе маці памерла пры родах, а бацька загінуў на вайне. Рая выхоўвалася ў дзіцячым доме ля Бабруйска, потым яе забраў дзядуля з Асіповіцкага раёна.

←В областном центре появилась частота для автолюбителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика