Каляндар знамянальных дат 19-26 лютага

Источник материала:  
18.02.2012 — Разное

21 лютага 1881 года памёр Язэп Ходзька, геадэзіст і географ, ураджэнец мястэчка Крывічы Вілейскага павета.

19 лютага. 75 гадоў назад (1937) Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам Саветаў прынятая Канстытуцыя БССР (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г.)

20 лютага. 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Аляксандра Фёдарава, беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Памёр (1810 год) Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік. Нарадзіўся 30 кастрычніка 1728 года ў в. Сламянка Гродзенскага павета. Пачатковую адукацыю атрымаў у Гродзенскім езуіцкім калегіуме, там жа ўступіў у ордэн езуітаў. Ад 1751 пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Выкладаў у пачатковых класах Полацкага, а пасля і Віленскага калегіумаў. Удасканальваў свае веды ў матэматыцы і класічных мовах у Пражскім універсітэце, слухаў лекцыі Стэлінга па астраноміі. Пасля вяртання выкладаў у Віленскай акадэміі грэчаскую мову і адначасова сам вывучаў тэалогію. У 1760 годзе быў высвечаны на ксяндза, а ў 1761 годзе, абараніўшы дысертацыю, стаў бакалаўрам тэалогіі. У 1764 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны дырэктарам Віленскай абсерваторыі.

21 лютага. У 1918 год Выканаўчы камiтэт Рады Усебеларускага з'езда апублiкаваў I Устаўную грамату, якой абвясцiў сябе часовым урадам Беларусi.

1881 год. Памёр Язэп Ходзька, геадэзіст і географ. Нарадзіўся 6 снежня 1800 года ў мястэчку Крывічы Вілейскага павета. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе. Залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Лідары паўстання 1830–1831 гадоў меркавалі прызначыць Язэпа Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады затрымалі яго і накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. У 1869 годзе Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.

24 лютага. 110 гадоў з дня нараджэння Івана Хвораста (1902–1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

←Ток пошел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика