Ветрапаркі як альтэрнатыва

Источник материала:  
27.01.2011 — Разное
Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметэацэнтра актыўна вядуць даследаванні ветравога патэнцыялу
Ветрапаркі як альтэрнатываНавукоўцы рыхтуюць Атлас вятроў, які будзе выкарыстаны для ацэнкі пляцовак, дзе можна разгарнуць ветраэнергетычныя ўстаноўкі. “Атлас вятроў — вельмі важны дакумент, які дасць магчымасць ацаніць змяненні ветравога патэнцыялу нашай краіны ва ўмовах зменлівага клімату”, — гаворыць дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук.
Як лічаць спецыялісты, больш за ўсё падыходзяць для стварэння ветрапаркаў паўночная і паўночна-заходняя часткі тэрыторыі Беларусі — Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці. Гэта звязана перш за ўсё з мясцовым ландшафтам: ветрапаркі ўстанаўліваюць звычайна на ўзвышшах. Менш падыходзяць для гэтых мэт Гомельская, Магілёўская і Брэсцкая вобласці. “Варта разумець, што адны толькі ландшафтныя ўмовы — яшчэ не падстава для прыцягнення інвестыцый у ветраэнергетыку. Патрэбны і аўтадарогі або іншыя пад’язныя шляхі да мясцовасці, дзе плануецца ўстаноўка ветрапаркаў, і лініі электраперадачы, на якія будзе скідвацца электраэнергія, трэба ўлічваць і сярэднегадавую фонавую хуткасць вятроў, — падкрэсліла М. Гермянчук. — Толькі пры такіх умовах можна гаварыць пра высокую эканамічную эфектыўнасць праектаў. Расход і аплата электраэнергіі, што атрымліваецца з альтэрнатыўных крыніц, прадугледжаны па асобнай схеме разліку, па іншых тарыфах. Трэба ствараць магутны, эканамічна выгадны кангламерат, бо ветраўстаноўкі як асобнае збудаванне не эфектыўныя”.
Да 2015 года ў Беларусі каля 30 працэнтаў энергарэсурсаў мяркуецца атрымліваць з мясцовых або альтэрнатыўных крыніц. У бліжэйшыя два гады праекты па развіцці ветраэнергетыкі будуць выкананы ў Навагрудскім і Лёзненскім раёнах. Чакаецца, што ветрапаркі з'явяцца ў Ашмянскім, Смаргонскім, Лагойскім раёнах. Вядуцца перагаворы з нямецкай фірмай “Энерграг” аб устаноўцы ветратэхнікі ў Дзяржынскім раёне, у экапарку “Волма”.

Таццяна Лабанава

←Кветкi для бацькi

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика