«Я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч? Ого! Няблага было б!»
У праватнасці, менавіта з яе імем «журналісты» звязалі галоўную крыніцу фінансавання выбарчых кампаній альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў.
Спадарыня Фіцпатрык на публікацыю СБ адрэагавала вокамгненна. Прадстаўляем вашай увазе пераклад яе адказу «СБ»:
Я была ўражаная тым, колькі чалавек даслала мне сёння спасылку на артыкул беларускага дзяржаўнага СМІ, сцвярджаючы, што я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч (!).Ого! Няблага было б!
Гэтая
На вялікі жаль для апазіцыі, я такога гранту ёй не давала; я ўвогуле не давала нічога ні
У артыкуле таксама гаворыцца, што я з «Амерыканскай Хельсінкскай назіральнай службы» — гэта назва арганізацыі, дзе я працавала ў 1980–1990 і якая цяпер вядомая як «Назіральная служба за правамі чалавека» (Human Rights Watch). Гэта арганізацыя, якая грантаў не выдае ўвогуле і не працуе ў Беларусі.
Дзіўна тое, што такая дакладная лічба — $ 211 тыс. Мне цікава, адкуль яны яе ўзялі.
Я дакладна не давала ніякіх грантаў і, шчыра кажучы, сумняюся, што нехта гэта рабіў —
Недзе 13 гадоў таму, калі паўстала Хартыя 97, я была кіраўніком Міжнароднай лігі па правах чалавека (дзе працавала ў 1997–2002). Я памятаю, што мы запрасілі
Вось як яны бачылі бяскрыўдную законную прававую ініцыятыву, якая займалася маніторынгам і асвятленнем парушэння правоў чалавека ў супрацоўніцтве з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі. Яны думалі, што ў Злучаных Штатах яны могуць паводзіць сябе з намі, як у сваёй краіне, — з дапамогай запалохвання і грубай сілы. Мы праігнаравалі іх.
У нас былі сродкі, думаю, дзесьці $ 25 тыс., спецыяльна для гэтага праекту, якія былі выдаткаваныя на пакупку кампутараў і паездкі на паседжанні ААН і АБСЕ. Але гэта было даўно, і не думаю, што гэта мае дачыненне да цяперашніх выдумак.
Я ніколі ў жыцці не распараджалася ніякімі грантамі ў «$ 211 тыс." сама, не кажучы ўжо пра тое, каб даваць іх камусьці яшчэ. Многія гады я працавала фрылансерам і мела вельмі сціплы прыбытак.
Калі я гляджу на спіс іншых «грантадаўцаў», я не ведаю, ці праўда, што яны штосьці давалі. Але ў мяне ўзнікае законнае пытанне: «Ну і што, калі так?!"Усе яны паважаныя арганізацыі — Frontline, які абараняе актывістаў па правах чалавека, Нарвежская Хельсінкская група і гэтак далей. Калі ў іх было 6 альбо 98 тысяч еўра, каб даць іх прыстойным ініцыятывам, такім як
Далей у артыкуле зноў ідуць спекуляцыі і крыкі пра фінансаваныя ўрадам ЗША Нацыянальны фонд за дэмакратыю (NED) і Міжнародны рэспубліканскі інстытут — арганізацыі, якія даюць гранты на навучанне і перадвыбарныя трэнінгі, і робяць гэта законна і легальна, не зважаючы на павуціну паклёпаў, якой беларускія ўлады спрабуюць іх спавіць.
І КДБ (я не збіраюся рабіць выгляд, нібыта гэта «журналіст») бессаромна прызнаецца, што чытае размовы іншых у Skype — калі, канечне, можна даць веры ў тое, што КДБ здольны Skype узламаць.Зрэшты, тут, як і ў астатніх прэтэнзіях, шмат інсінуацый і няяснасцяў. Два мільёны даляраў для беларускай апазіцыі?! Вам прыснілася.
Што да Саннікава, каардынатара
Я спадзяюся, што калі іншыя замежныя арганізацыі ўсё ж далі гэтыя гранты (а не мелі да гэтага такое ж дачыненне, як я, то бок ніякага), ім не варта саромецца альбо палохацца чагосьці пасля адкрыцця гэтага факту — адкрыцця, зробленага дзякуючы таму, што КДБ чытае электронную пошту, праслухоўвае тэлефонныя размовы або капаецца ў банкаўскіх рахунках,-то бок робіць тое, што з’яўляецца сапраўды незаконным і амаральным.
Такая нахабная хлусня пра мяне асабліва фатальная, таму што калі называецца чыёсьці рэальнае імя і дакладная лічба, і нават назва, якая проста падобная да назвы сапраўднай арганізацыі, многія людзі ў гэта вераць, і гэта цяжка аспрэчыць.Дзяніс Баранаў, моладзевы актывіст, які думае, што нам варта не пісаць петыцыі і патрабаваць ад Лукашэнкі вызваліць вязняў, а прыдумаць нешта, што мы можам прапанаваць у абмен на «закладнікаў», напісаў мне наступнае:
«Вы былі згаданыя як грантадаўца Хартыі’97 у першай частцы „кампрамату“ на апазіцыю. Вашае імя — адно з нешматлікіх імёнаў замежнікаў, якое называецца цалкам. Глядзіце прыкладзены файл».
Відавочна, напісаўшы, што я «адзін з нешматлікіх згаданых замежнікаў», ён вырашыў, што гэты факт нешта значыць, — хаця я не ўяўляю, што мае пад сабою ягоны «намёк».
Каб прасвятліць мяне, ён дапісаў:
«Маёй мэтай было папярэдзіць Вас пра артыкул, дзе, верагодна, скажаюцца Вашыя адносіны з Хартыяй’97. Гэта не падобна да таго, што я падзяліўся сакрэтнай інфармацыяй.
Вы сказалі мне да гэтага, што працавалі з імі прынамсі некаторы час, таму ў гэтым не было нічога новага (як і ў большасці фактаў з артыкула). Сумы грошай, якія называюцца, — найменш праўдападобны факт у дакладах беларускага ўрада.
* Ніжэй маё асабістае меркаванне, заснаванае выключна на папярэдніх назіраннях*.
З прычыны таго, што яны Вас згадалі, ёсць верагоднасць, што вы можаце з’явіцца ў будучых дакладах. Як правіла, „выпадковыя“ прадстаўнікі „замежных сіл“ згадваюцца толькі па імені (як у выпадку з некаторымі ў артыкуле ці ў дакументальным фільме „Плошча. Жалезам па шкле“). Беларускі ўрад выкарыстоўвае поўныя імёны толькі тады, калі яны маюць шмат інфармацыі пра гэту асобу альбо гэты чалавек — значная фігура».
Далібог, Баранаў, здаецца, вельмі шмат ведае пра метады беларускага КДБ. Але, як я сказала яму, калі ён спрачаўся са мной тыднямі аб неэфектыўнасці падыходу актывістаў па правах чалавека, яны прафесіяналы, а мы аматары. Вы не спрабуеце змагацца з імі на іхным полі. Замест гэтага, нават калі гэта падаецца бескарысным, вы павінны адсочваць і фіксаваць парушэнні, падаваць петыцыі, пікетаваць і адкрыта рабіць мірную працу, не хітраваць і не маніпуляваць — гэта адзінае, што ніколі не спрацоўвала.
І так, гэта таксама азначае даванне грошай, каб дапамагчы сябрам грамадскіх рухаў пад агнём крытыкі, калі яны просяць пра гэта — і ім варта думаць пра тое, ці не шкодзіць гэта ім, — а не КДБ, не Яўгену Марозаву.
Ці мусіць тэорыя Баранава пра нейкія ўяўныя вялізныя дасье на мяне напалохаць мяне да нематы? Ці застрашыць мяне нейкім
Баюся, мы не «значныя фігуры» — проста паглядзіце, што здарылася з нашымі калегамі. Яны ў турме. Кожнаму варта прыкласці высілкі, каб іх вызваліць, і гэтыя спрэчкі не павінныя перашкаджаць.
Я не вельмі актыўна сачыла за падзеямі ў Беларусі цягам некалькіх гадоў, бо мусіла засяродзіцца на іншай працы і сямейных абавязках. Я сапраўды дапамагаю чым магу — як валанцёр, перакладчык, часам арганізоўваю сустрэчы. Часам я перакладала прапановы, дакументы і лісты ў ААН
Апошнім часам я не бывала ў Беларусі, бо апошнім разам, калі я спрабавала атрымаць візу, мне адмовілі, але я сапраўды ездзіла туды шмат разоў раней. Я не ведаю, чаму цяперашнія паслугачы выцягнулі маё імя з капелюша, можа, таму, што я неяк заступілася за апазіцыю ў гэтым блогу, — які чытае не больш за 500–1000 чалавек, але КДБ яго не прапускае. Хто ведае…
Але такі паклёп пра замежную дапамогу асабліва фатальным можа стацца ў той час, калі Яўген Марозаў, родам з Беларусі, і Клэй Шыркі, які часта згадвае ў артыкулах Беларусь, відаць, таму, што ён некалі вывучаў яе, пішуць нудоціну за нудоцінай у буйных выданнях, такіх як Foreign Policy і the New York Times, крычучы, што дапамога дысідэнтам
Такое варыва натхняе КДБ, і яны будуць пастаянна, самаздаволена і самаўпэўнена спасылацца на такія артыкулы такіх вучоных мужоў. Такія факты могуць быць выкарыстаныя супраць людзей у турме і як прычына для ўрада ЗША больш не выдаткоўваць свайго зусім сціплага замежнага бюджэту на пашырэнне дэмакратыі за мяжой.
Таму я магу толькі паўтарыць: карані зла — у тыране Аляксандру Лукашэнку і беларускіх уладах; людзі, якія добрасумленна спрабуюць дапамагчы прыгнятаным
Былі нейкія гранты выдаткаваныя ці не — а ў маім выпадку гэта цалкам міфалагічны грант — беларускі КДБ — як усё яшчэ называецца таемная паліцыя — так ці іначай знойдзе прычыну пераследаваць і караць гэтых людзей.
Дапамога на знак салідарнасці людзям, якія змагаюцца з прыгнётам, — добрая справа, і тыя, хто паказвае пальцам і пляткарыць пранізлівымі голасам, мусіць спыніцца і зразумець: з гэтым сапраўды штосьці не так, чорт яго бяры!Нічога.
Абсалютна нічога.
Фінансавая дапамога
Мы жывем у час, калі палітычныя сілы па ўсім свеце спрабуюць дамагчыся ад амерыканскага ўрада, ды і любога амерыканскага прыватнага фонду ці асобнага грамадзяніна спыніць дапамогу тым, каму яны спачуваюць за мяжой — і яны робяць гэта ў асноўным з найгоршых магчымых прычынаў: яны альбо робяць агульную справу з аўтарытарнай уладай, або хочуць, каб іх лічылі носьбітамі антыамерыканскага або антызаходняга светапогляду, або таму, што яны шукаюць улады для транснацыянальнай эліты і хочуць рэкламаваць сябе як аналітыкаў, чые капітулянцкія і квіетысцкія прадказанні пачутыя (Марозаў фыркае на беларускую апазіцыю і заўважае толькі знакавыя фігуры, прыкладам, Анджэлу Дэвіс (!), а Шыркі лічыць, што іранцы павінныя спыніць канфрантацыю з мулой і засяродзіцца на неглабальных тэмах — такіх як атрыманне спадчыны і законы разводу для жанчын).
Абуральная хлусня беларускага КДБ — канечне, ж, частка фантастычных тэорый пра падзеі 19 снежня, якія старанна выпрацоўваюцца тым самым КДБ.Выклікае занепакоенасць тое, што яны дамагліся пэўных поспехаў — нават сярод людзей абазнаных, прыкладам, у Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, які лічыць, што іх версія гісторыі з удзелам «радыкальнага крыла апазіцыянераў, якія падбухторвалі да гвалту» — ягоная заява наконт гэтага, на жаль, ужо прагучала. Яшчэ больш абуральна тое, што я знайшла некалькіх даволі вядомых журналістаў і аналітыкаў, якія падтрымліваюць гэтую лінію «небяспечных заклікаў апазіцыі да стварэння ўрада нацыянальнага выратавання», а таксама абвінавачанні ў тым, што «сябры апазіцыі праводзяць занадта шмат часу за мяжой», — хаця ім павінна быць сорамна за сябе.
Беларускі агітпроп старанна працуе, каб паказваць тэндэнцыйныя фільмы па тэлевізары, у якіх апазіцыянеры «штурмуюць» Дом урада 19 снежня. Але шматлікія аматарскія і прафесійныя відэа сведчаць пра тое, што штурм здзейснены правакатарамі, а міліцыя збівала мірных дэманстрантаў. Шмат такіх матэрыялаў можна знайсці на Youtube і розных незалежных
FYI