Раманчук: У мяне не было такіх грошай, аб якіх гаворыцца ў «СБ»

Источник материала:  
14.01.2011 15:34 — Разное
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў артыкул «За кулісамі адной змовы», які надрукавала афіцыйная газэта «Советская Белоруссия» 14 студзеня.

Пра палітыка там сказана: «Я. Раманчук атрымаў каля 150–200 тысяч даляраў ЗША ад IRI на правядзеньне лякальных акцый, пасьля чаго зьехаў у Нямеччыну і ЗША для атрыманьня дадатковага фінансаваньня». Вось што сказаў Яраслаў Раманчук «Свабодзе» адносна самога артыкула і таго, што ў ім сказана на ягоны адрас.

«Гэта мне нагадвае раман Дэна Браўна „Код да Вінчы“ — гэта такі беларускі „Код да Вінчы“, які напісаны беларускімі невядомымі пісьменьнікамі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу ўлады да дэмакратычнай тэматыкі, да тых падзей, якія былі 19 сьнежня. Таму гэта складана камэнтаваць. Што да грошай, то я б сам хацеў, каб такія грошы ў мяне былі, але, на жаль, такога не было. А тыя пошукі, якія вяліся, гэта былі ня пошукі грошай, а тлумачэньне сытуацыі, таго, што адбываецца ў Беларусі, якая пазыцыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і мая асабістая ў той палітычны момант. На жаль, у нас не было тых крыніцаў фінансаваньня, пра якія піша невядомы аўтар».

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←«Я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч? Ого! Няблага было б!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика