Прэмія «За духоўнае адраджэнне». Від на ср.кі
09.01.2011 17:11
—
Разное
Звярніце ўвагу: у афіцыйнай справаздачы лукашэнкаўскага агенцтва БелТА з уручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» (народная назва — «За духоўнае выраджэнне») ніводзін з тых, каму ўручае прэмію Лукашэнка, не паказаны спераду.
Мы не бачым твараў гэтых людзей. Ніводнага твару. Толькі спіны, заднія часткі прычосак. Паказальна.
Вас прынізілі, прымусіўшы атрымліваць прэмію з рук, на якіх яшчэ не высахла кроў кандыдатаў, за якіх вы галасавалі.
Вас прынізілі другі раз — вось такімі фотаздымкамі.
Жывіце з гэтым.
Патрацьце прэмію, як палічыце патрэбным.
За «Цароў» [фальклорны гурт — Рэд.] асабліва крыўдна. Калісьці з захапленнем глядзела фільм пра вас. Больш не будзе захаплення.
Падзяліцца навіной:
Наталка Бабіна
Наталка Бабіна