Нават у навагоднім звароце Лукашэнка падзяліў беларусаў на меншасць і большасць

Источник материала:  
01.01.2011 17:31 — Разное
«Дарагія сябры! У гэтыя хвіліны адыходзячага года я перш за ўсё хацеў бы звярнуцца да абсалютнай большасці беларускага народа», — так распачаўся сёлетні навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта рэдкі выпадак у гісторыі тэлезваротаў, каб прэзідэнт так адкрыта дзяліў грамадзянаў на «сваіх» і «чужых». Відаць, Лукашэнка разумее, што пасля падзей 19 снежня вялізная колькасць людзей канчаткова перастала лічыць яго законным кіраўніком дзяржавы.

Напярэдадні Новага года ў інтэрнэце разышліся звароты пераключыць тэлебачанне на іншыя каналы ў часе лукашэнкаўскага звароту і нават выключыць на гэты час святло.

Лукашэнка ж нават навагодні тэлезварот выкарыстаў, каб убіваць у галовы ідэю, што супраць яго выступае толькі меншасць насельніцтва. Вось што ён казаў далей:

«Свае віншаванні я таксама адрасую нашай меншасці.

Вы павінны ведаць: вас успрымаю як неад’емную частку нашага грамадства, са сваімі мэтамі, поглядамі і імкненнямі. Вы маеце свой пункт гледжання, асаблівае разуменне светаўладкавання і развіцця нашай краіны. Гэта ваша права, якое адняць у вас ніхто не можа.

Але вы павінны ведаць: ваша меркаванне нам не абыякава. І мы разам з пераважнай большасцю нашага народа будзем змагацца за вас, вашы погляды. Мы будзем шукаць шляхі да вашых розумаў і сэрцаў, таму што інакш немагчыма аб’яднаць грамадства, захаваць краіну і вырашыць задачы, якія стаяць перад намі».

У гэты ж час у эфіры радыё «Свабода» вядомыя людзі Беларусі і розных краін свету цэлы навагодні вечар зачытвалі імёны арыштаваных і збітых у Беларусі ў 2010-м.

«Нам неабходна пераламаць у саміх сябе правінцыяльны комплекс маленькага народа і ўсвядоміць сябе нацыяй, якая вырашае не толькі свае задачы, але і фарміруе аблічча Еўропы!» — заклікаў Лукашэнка.

Ягоны зварот быў нашмат карацейшы за звыклыя.

«Няхай любоў і дабрабыт жывуць у кожнай сям’і», — пажадаў ён.

З тэлеэкрана гучалі пафасныя словы, тым часам у рэальным жыцці працягвалася помста палітычным праціўнікам, ды нават іх жонкам, дзяўчатам.

85-гадовага бацьку Мікалая Статкевіча ў Баранавічах глядзяць баранавіцкія актывісты нацыянальнага руху.

Але як дзеду і бабе растлумачыць 3-гадоваму сыну Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, чаму таты і мамы няма нават на Новы год?

Падзяліцца навіной: 
Барыс Тумар


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика