Як напісаць ліст у «Амерыканку»

Источник материала:  
31.12.2010 01:26 — Разное
Пасля падзей 19 снежня прынамсі 27 асобаў былі абвешчаныя падазраванымі па справе аб «масавых беспарадках» на падставе частак 1 і 2 артыкула. 293 Крымінальнага кодэкса.

Сярод іх сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.

З іх 25 утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.

Напісаць ліст, даслаць паштоўку з навагоднім і калядным віншаваннем у «Амерыканку» можна па адрасе: 220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8. Трэба таксама пазначыць імя вязня-адрасата.

Пошта для вязняў вымаецца раз на дзень, пасылкі — раз на тыдзень, у аўторкі.

У СІЗА КДБ знаходзяцца, імаверна:

Арастовіч Аляксандр — давераная асоба М.Статкевіча

Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А.Саннікава

Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Вазняк Сяргей — давераная асоба У.Някляева

Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штаба У.Някляева

Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі

Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба А.Саннікава

Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты»

Ліхавід Мікіта — актывіст Руху за Свабоду, удзельнік дэманстрацыі 19 снежня

Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзідэнты

Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзідэнты, збіты

Лобан Уладзімір — удзельнік дэманстрацыі 19 снежня

Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Марцалеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штаба М.Статкевіча

Новік Дзмітрый — удзельнік дэманстрацыі 19 снежня

Някляеў Уладзімір — кандыдат у прэзідэнты, цяжка збіты

Палажанка Настасся — намесніца старшыні «Маладога Фронту»

Паўлаў Анатоль — давераная асоба Я.Раманчука

Радзіна Наталля — журналістка, рэдактарка інтэрнэт-сайта charter97.org

Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты, цяжка збіты

Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В.Рымашэўскага

Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзідэнты, збіты, трымае галадоўку ад моманту арышту

Федаркевіч Андрэй — удзельнік дэманстрацыі 19 снежня

Фядута Аляксандр — палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У.Някляева, хворы

Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саннікава

Падзяліцца навіной: 

←Главное без второстепенного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика