Экстрасэнсы прадракаюць Беларусі «больш інтэлігентнага» прэзідэнта — відэа
У нядзельнай праграме расійскага тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай», якая паўтаралася ў панядзелак, у выніковым сюжэце самыя вядомыя расійскія экстрасэнсы і прарокі зазірнулі ў найбліжэйшую будучыню. Убачылі яны і Беларусь, праўда, ужо без Лукашэнкі.
«Што год будучы нам рыхтуе?» — такая была тэма абмеркаванняў у расійскіх прадказальнікаў, гасцей апошняй у гэтым годзе праграмы тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей». Сярод запрошаных была і Галіна Багірава, вядомая тым, што прадказала маскоўскі смог і трагедыю на
Сярод іншых прароцтваў прагучала і такое: беларусаў чакае няпростая палітычнае жыццё. Асабліва Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
— На яго месца ўстане зусім іншы чалавек.
Ён нават вонкава іншы. Ён маладзейшы, вонкава ў яго не такія вострыя рысы, у яго больш круглявыя рысы твару, гэта больш інтэлігентны чалавек,— прадказала Галіна Багірава.
Адзначаецца, што іншыя экстрасэнсы былі з гэтым згодныя.
Усе яны назвалі адзін і той жа тэрмін, калі гэта адбудзецца, — тры гады.На сайтах, прысвечаных «бітвам экстрасэнсаў», указана, што Багіравай 51 год. Яна
Яе меркаваннем па «беларускаму пытанню» пацікавіліся і вядучыя праграмы НТВ «Нерэальная палітыка» Ціна Кандэлакі і Андрэй Калеснікаў. Пераможца праекта «Бітва экстрасэнсаў» Зулія Раджабава прадракла, што адносіны паміж Масквой і Мінскам будуць жахлівымі.
Ну, а што яна сказала з нагоды самога Аляксандра Лукашэнкі, гэта трэба бачыць і чуць.Салідарнасць