Збіраешся за мяжу? Напачатку патэлефануй у даведку
паведаміла спецыяліст па маркетынгу прадпрыемства Ганна Серада.
Мінчане змогуць атрымаць пералік краін, на тэрыторыю якіх грамадзяне Беларусі могуць выязджаць без віз, пералік краін, дзе ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі, назву сталіцы, афіцыйную мову і назву грашовай адзінкі.
Такая інфармацыя будзе карысная для турыстаў і падарожнікаў, а таксама для ўсіх, хто калядныя святы і навагоднія канікулы вырашыў правесці за мяжой.
Нагадаем, што па тэлефоне 190 таксама можна атрымаць адрасы і тэлефоны турфірм, пасольстваў і консульстваў,
Кошт паслугі — 473 рублёў за адну хвіліну. ГарІнфаСэрвіс працуе кругласутачна без выхадных.
БелТА