Зварот Лізаветы Ахроменка да Лукашэнкі

Источник материала:  
21.12.2010 13:29 — Разное

Лізавета Уладзіславаўна Ахроменка, беларуска, грамадзянка Украіны, 2002 г. н., Украіна, Чарнігаў, вул. Ракасоўскага, 25, кв. 68

Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, 1954 г. н.,

Беларусь, Дразды

Спадар Аляксандр Рыгоравіч!

Дваццатага снежня шмат беларусаў, сярод якіх было багата татавых сяброў, пайшлі да вашага ўрада, каб сказаць пра сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў Беларусі. Сярод гэтых людзей былі супрацоўнікі вашай міліцыі, якія білі шыбы ў Доме ўрада. У выніку шмат народу пацярпела ад іншых супрацоўнікаў міліцыі.

Сярод пацярпелых быў і мой хросны, Максім Клімковіч — беларускі пісьменнік, сын героя абароны Брэсцкай крэпасці, унук Міхася Клімковіча, аднаго з аўтараў гімна сучаснай РБ. Яму разбілі галаву. Цяпер такіх людзей, як мой хросны, абліваюць брудам на вашай тэлевізіі і ў вашых газетах, называючы «бандытам» і «тэрарыстам».

Я ведаю, што у вас ёсць сын Коленька. Мажліва, ягоны хросны таксама быў сярод дэманстрантаў. Скажыце, калі ласка, ён не пацярпеў?

Мне здаецца, ваш сын таксама абураны тым, як збівалі людзей. І яму трэба набрацца добрых уражанняў.

А таму запрашаю Мікалая Лукашэнку ў госці, у Чарнігаў. Мой тата, беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, мяркуе, што з яго яшчэ не позна выгадаваць чалавека і беларуса. Мае бацькі — людзі гасцінныя, абяцаем не толькі належна прыняць Мікалая, але і паказаць яму тое-сёе ў Чарнігаве, у тым ліку і беларускія мясціны, напрыклад, звязаныя з Францішкам Багушэвічам.

Калі ласка, адкажыце, калі яго можна чакаць.

Дзякуй.

Лізавета Ахроменка, Чарнігаў.

21. 12. 2010.

Падзяліцца навіной: 
Лізавета Ахроменка

←Збіраешся за мяжу? Напачатку патэлефануй у даведку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика