19 снежня ў Мінску ад 7 да 9°С марозу і кароткачасовы снег
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 снежня (субота) будзе воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца.Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С,
пры праясненнях да мінус 17—19°С, днём мінус 5—10°С,па ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей мінус 1—4°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11—13°С,
днём мінус 6—8°С.У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 19 снежня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С, пры праясненнях да мінус 16—20°С; днём мінус 6—13°С.
20 снежня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—15°С, пры праясненнях да мінус 20°С; днём мінус 4—11°С.
У Мінску 19 снежня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 7—9°С.