У чацвер моцныя снегапады, а на выхадныя — да мінус 24
паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Таму сёння ўдзень па паўднёвым усходзе, а ў сераду па паўднёвай палове краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы галалёд, у асобных раёнах туман і намаразь. Удзень — ад 0 на поўдні да мінус 7 на поўначы краіны. У сераду ўначы — 2–7 марозу, пры праясненнях да мінус 10–16 градусаў, удзень — 0–7 марозу.
Даволі складаныя ўмовы надвор’я будуць назірацца ў чацвер, калі да нас завітае моцны паўднёвы цыклон,які рухаецца зараз з боку Партугаліі. На ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца актыўныя ападкі ў выглядзе снегу, на поўдні з дажджом, на паўночным захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18
Згодна з папярэднімі прагнозамі,
ужо з пятніцы цыклон адыдзе ўбок і да нас завітае арктычнае халоднае паветра.На працягу сутак 11 снежня мінус 4–11, уначы пры праясненнях да 15 марозу.
У суботу ўначы 6–13, пры праясненнях да 19 марозу. У нядзелю на працягу сутак мінус 10–17, пры праясненнях уначы да 19–24 марозу.Сяргей Куркач, Звязда