Атракцыён нябачанай шчодрасці
Гаворка кіраўніка дзяржавы была наборам лозунгаў, якія часам супярэчылі адзін аднаму.
Каб не стамляць чытачоў (многія з вас і так ужо стаміўся слухаць Лукашэнку ці сачыць за яго пэрламі на сайтах), прывяду толькі адзін прыклад. Але вельмі яркі.
Падчас выступу на чацвёртым «хурале» Лукашэнка абмовіўся аб новай замежнапалітычнай стратэгіі — роўнанабліжанасці да Усхода і Захада. Гучыць прыгожа, але і толькі.
Бо паўгадзіны раней было сказана:«Ніколі ні з кім мы не будзем так цесна супрацоўнічаць як з Расіяй». Аб якой тады роўнанабліжанасці можа ісці гаворка?
І ўжо тым больш гэты прынцып немагчыма рэалізаваць на практыцы. Для гэтага спатрэбілася б ці выйсці з саюзнай дзяржавы (а Лукашэнка зноў жа заявіў, што губіць яе не мае намеру), або стварыць такое ж з ЕС (без каментароў).
Галоўная мэта гэтага шоу — максімальна запудрыць мазгі выбаршчыкам.Наабяцаў з тры кораба, а яны потым няхай самі корпаюцца і выбіраюць, што спадабаецца: хочаш роўнанабліжанасць з Захадам, хочаш — унікальна цеснае супрацоўніцтва з Расіяй. Хворым — медыцыну еўрапейскага ўзроўню, здаровым — тысячадаляравы заробак, бескватэрным — іпатэку, студэнтам — дзяржпадтрымку, прадпрымальнікам — эканамічную лібералізацыю, апазіцыі — фігу.
Гэты атракцыён нябачанай шчодрасці ставіць спектакль у Беларусі адзін раз на пяць гадоў. А пасля выбараў без вялікай помпы ўсё згортваецца.Штосьці з абяцанага выконваецца, многае — не. Потым раптам аказваецца, што даўно вырашаныя праблемы стаяць перад намі зноў.
І так краіна ходзіць па коле ўжоЯк зняволеныя на шпацыры ў дворыку турмы.
Аляксандр Старыкевіч, Салідарнасць