Сёння ў каталікоў — Святы Мікалай

Источник материала:  
06.12.2010 10:42 — Разное
6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога ёсць практычна ў кожнай царкве і ў многіх сем’ях.

Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. Знаем, што святы Мікалай доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысьвяціў справе міласэрнасьці для душы і цела. Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сымбалем ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасьці. Пасьля сьмерці Бог праславіў яго выключным дарам рабленьня цудаў, і таму гэта сьвятога велічаюць Цудатворцам.

Культ святога Мікалая пачынае пашырацца з хрысціянскага Усходу з таго часу, як імператар Юстыніян І у сярэдзіне VI ст. пабудаваў у ягоны гонар царкву ў Канстанцінопалі. З ІХ ст. свята святога Мікалая ёсць ужо ва ўсіх грэцкіх месяцасловах. Разам з хрысціянскай верай культ святога Мікалая прыйшоў і на беларускія землі.

Сёння ў каталікоў бізантыйскага абраду святы Мікалай асабліва памінаецца ў малітвах не толькі 6 снежня і 9 траўня (свята перанясення ягоных мошчаў ў італьянскі горад Бары), яму прысвечаны таксама кожны чацвер ва ўсходнім богаслужбовым цыкле.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Нацыянальны мастацкі прапануе сустрэць Каляды у сядзібе Ваньковічаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика