Мілеўскі: «Мы моцная каманда, у адрозненне ад некаторых»
Акрамя падтрымкі БАТЭ і вырашэння пытання, як не адубець, у заўзятараў на «Дынама» было яшчэ адзін важны занятак — выкрыкванне абраз на адрас былога суайчынніка, а цяпер украінца Арцёма Мілеўскага. Дакрычаліся да таго, што форвард правёў добры матч, забіў гол у вароты Гутара, а пасля гульні зноў паздзекваўся з журналістаў.
Арцём Мілеўскі абыгрывае Сяргея Сасноўскага і Дзмітрыя Ліхтаровіча, Фота Івана Уральскага, goals.by |
— Як вам гульня?
— У першую чаргу, важны вынік. Цешуся, што дамагліся перамогі. Асабліва з такім буйным лікам.
— Вы абяцалі, што «Дынама» прыедзе ў Мінск і разлічыцца за кіеўскую нічыю…
— Я проста так слоў на вецер не кідаю.Вось і сам забіў. Але галоўнае — што мы выдатна гулялі і выдатна забівалі галы.
— Навошта вы паказвалі нейкія жэсты беларускім заўзятарам?
— А вы чулі, што мне крычалі з трыбун? Вось і папрасіў, каб яны вялі сябе цішэй.— Калі шпацыруеце па Мінску, на вас таксама так рэагуюць, або сутыкаецеся такім толькі падчас матчаў?
— У горадзе з такім не сутыкаўся. У прынцыпе,
на тое і фанаты, каб выказваць сваё меркаванне на стадыёне.Толькі сваім голам я даказаў, што гуляю ў камандзе, якая значна мацнейшая, чым іх БАТЭ.
— Выкрыкі заўзятараў вас падахвочваў?
— Вядома, але гэта нармальная з’ява. Настрой у мяне не пагоршыў, і ад дзён, праведзеных у сталіцы Беларусі, застануцца толькі станоўчыя эмоцыі.
— Да матча паспелі наведаць дом?
— Не, але бацька прыехаў да мяне ў гасцініцу ў дзень гульні.
— Не шкадуеце, што пасля сустрэчы з БАТЭ ў Кіеве эмацыйна і нецэнзурна абмяркоўвалі гульню суперніка?
— Цяпер усё відаць на табло.Лік 4:1 нас цалкам задаволіў. Мы даказалі, што з’яўляемся моцнай камандай, у адрозненне ад некаторых.
—
— Не хачу нічога казаць пра футбалістаў БАТЭ. Не буду ўступаць у палеміку. У Беларусі і ва Украіне скончыліся чэмпіянаты,
гульцы абедзвюх камандаў на нервах, ды яшчэ адбілася марознае надвор’е.Сутычкі на поле ўзнікалі і да гэтага.
— Якое гэта — гуляць пры «мінус 15»?
— Усё нармальна. Першапачаткова думалі, што будзе горай.
***
Нагадаем, што кіеўскае «Дынама» і БАТЭ выйшлі ў
Андрэй Глузд, goals.by