Таварышы інтэрнэт-змагары
Адзіная катэгорыя выбаршчыкаў, якая выклікае ў мяне поўнае неразуменне — гэта нашыя шматлікія
Яны, падобна, суткамі, не перарываючыся, з сур’ёзным выглядам сядзяць і шматслоўна разважаюць пра тое, як заціснутая крызісам беларуская эканоміка нарэшце ляснецца, працоўныя выйдуць дружнымі шэрагамі на плошчу, і тады яны —
Вы гэта сур’ёзна,
Пра якое кіраванне краінай можа ісці гаворка, калі кандыдат у прэзідэнты не здольны не тое што прапанаваць ясную, зразумелую простаму чалавеку і запамінальную праграму дзеянняў, але й не здольны распавесці ў жывым эфіры пра сваю праграму без шпаргалак, кашы ў роце і трымцення ў голасе?
Пра якое лідэрства можна казаць, калі змагары не ведаюць, што ў краіне ёсць незалежная сацыялогія і сацыёлагі і што ўплыў на выбаршчыкаў можна аказваць і без наяўнасці сумленнай выбарчай кампаніі? Можа варта проста захацець і ўключыць мазгі?
У мяне даўно ўзнікла пачуццё, што мы жывём у розных краінах.
Мы жывём у Беларусі — з усімі наступствамі.Яны жывуць у нейкай іншай краіне, дзе па вуліцах ходзяць акупанты, штодзень забіваюць і гвалцяць іншадумцаў і апазіцыянераў, людзей мораць голадам і прымушаюць класціся пад натаўскія танкі, а 100% насельніцтва на кухнях будуюць планы па пабудове палатачнага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і люстрацыі лукашэнкаўскіх калабарантаў з асобым цынізмам.
О, у якой жа цудоўнай краіне яны жывуць! Вечарамі ладзяцца ямчэй у мяккіх крэслах і займаюцца любімай справай — размяркоўваюць партфелі міністраў у будучым урадзе Вольнай Беларусі. Змагары не турбуюцца, бо ўсю працу за іх зробіць сусветны крызіс, хцівыя маскалі з іх дарагім газам і нафтай ці ўрэшце тыя ж натаўскія танкі.
У іх няма патрэбы выходзіць на вуліцу і сутыкацца з рэальным жыццём — усю інфармацыю пра жыццё і патрэбы людзей яны даведаюцца з сайта «Хартыі» і з ЖЖ.
Але калі б змагар хоць часам выходзіў за межы ўтульнага офіса ў нармальнае жыццё, то ведаў бы, што людзі не цікавяцца тым, як будзе адбывацца люстрацыя, хто і як будзе шукаць зніклых апазіцыянераў і якія менавіта дыскрымінацыйныя захады ў адносінах да незалежных СМІ будуць адмененыя. І тым больш
нікога не цікавіць, што скажа кандыдат Ікс на Плошчы Каліноўскага, пасля таго як атрымае свае 5% галасоў 19 снежня.Можа, усё ж мае сэнс часам выходзіць з уласнага апазіцыйнага гета і проста жыць у Беларусі?
Уяўляю сабе, як усе яны будуць з разумным выглядам абмяркоўваць, якую маральную перамогу яны атрымалі 19 снежня, колькі ачкоў яны набралі, патусаваўшыся на Плошчы і пагразіўшы кулаком Адміністрацыі прэзідэнта і колькі ж цяпер бабла адваляць на падтрымку офіса да наступных выбараў. І зноў усё гэта будзе так далёка ад жыцця і так далёка ад ісціны.
Таварышы змагары, прыязджайце са сваёй віртуальнай краіны ў нашу рэальную Беларусь!Чытайце разумныя кніжкі, аналітыку даследчых цэнтраў і сацыялагічных лабараторый, якіх у нас больш, чым вам здаецца. Паездзіце ў грамадскім транспарце і па рэгіёнах, і далучайцеся да тых, хто тут жыве. Абяцаю, гэта будзе нашмат цікавей, чым сядзець у офісах ды інтэрнэтах і скрозь тоўстае замерзлае шкло спрабаваць разгледзець жыццё.
Дзяніс Мельянцоў