«НН» сто гадоў з вамі
01.12.2010 10:55
—
Разное
У Пінску суд разглядаў справу 12 арыштантаў, каторыя ўцяклі з турмы. На судзе адкрылася такое страшнае палажэнне арыштантаў у астрозе, што прысяжныя суддзі ў адзін голас апраўдалі ўцекачоў.
«НН». № 43. 1910.
Усіх сяброў зрабіць членамі
Управа юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама не зарэгістравала Смаргонскае грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр» і запатрабавала, каб слова «сябар» у статуце замянілі словам «член». Чыноўнікі — «гавараць як хацяць», а ўсё памыкаюцца кіраваць мовай ды вызначаць, якое слова адпавядае літаратурнай норме, а якое не. Мабыць, і ансамблю «Сябры» з ягонаю назвай цяпер ніякая перарэгістрацыя не свеціць.
«НН». № 48. 2000.
Падзяліцца навіной: