Ці правільна робіць Джуліян Асанж?
Пэўны жыцьцёвы і прафэсійны журналісцкі досьвед падказваюць асабіста мне, што ёсьць рэчы, якія нават у дэмакратычных краінах не павінны рабіцца публічнымі. Другі па важнасьці навык журналіста пасьля здольнасьці здабываць інфармацыю — гэта здольнасьць захоўваць сакрэты. Журналіст павінен магчы не выкрываць крыніцы і думаць пра наступствы самой публікацыі, каб не выклікаць сваёй інфармацыяй непрыемнасьцяў у людзей, якія гэтага не заслугоўваюць, і каб не зрабіцца пешкай у чыйсьці
Тое ж самае і падрабязнасьці кулюарных перамоваў і палітычнага закулісься.
Джуліян Асанж мае вываліць у інтэрнэт мех з бруднай дыпляматычнай бялізнай, які канечне ж будзе любапытна пачытаць, але ў доступе да якога грамадзкасьць ня мае рэальнай патрэбы.Экспэрты і пагатоў урады і без таго ў агульных рысах ведаюць тое, што там напісана. Тым, хто сочыць за адпаведнай сытуацыяй, і так вядома, што Кітай досыць скептычна глядзіць на «разбэшчанае дзіця» — Паўночную Карэю ці што лідары арабскіх суніцкіх краін Блізкага ўсходу ставяцца да сёньняшняй іранскай улады ледзь не з такой жа антыпатыяй, як Ізраіль. Найбольш цікавы і карысны аспэкт апублікаванага — той, што тычыцца непразрыстых аўтарытарных урадаў, хаця гэтага там і параўнальна мала. Як слушна піша Юлія Латыніна,
змагацца выкрывальніцтвам адносна дэмакратычнай амэрыканскай дзяржавы куды камфортней і бясьпечней, чым рабіць тое ж у дачыненьні да ўраду Расеі ці Кітая.Для простых абываталяў гэта хіба зможа быць «адкрыцьцём» накшталт таго, што ўрады займаюцца шпіянажам, што выбітныя палітыкі не заўжды прыстойна паводзяць сябе ў прыватнай абстаноўцы і ўвогуле падчас пары нават думаюць зусім ня тое, што кажуць на
Але больш за гэта, для непадрыхтаванага
Гэта дасьць магчымасьць асобным палітыкам маніпуляваць грамадзтвам у адпаведнасьці з сваімі інтарэсамі. Наўрад ці публікацыя сама па сабе зможа выклікаць нейкі востры крызыс, але ў насьпелых да гэтага сытуацыях яна, магчыма, здольная прынамсі зрабіцца запалкай, паднесенай да скрыні з дынамітам.
Алесь Чайчыц