Прэм’
ер-міністр Уладзімір Пуцін і галівудскі актор Леанарда ды Капрыа, што сустрэліся на Тыгравым форуме ў
Санкт-Пецярбургу, які праводзіцца ў абарону гэтага віду жывёлаў, пагаварылі пра расійскія карані амерыканскага актора.
«Так, прозвішча маіх продкаў было Смірновы», — сказаў Ды Капрыа. «Знакамітае прозвішча», — адзначыў Пуцін. Ён спытаў у актора, ці гаворыць той па-расійску.
«Не, але калі б тут была мая бабуля, яна б з вамі пагаварыла па-расійску, — адказаў Ды Капрыа. — Мне заўсёды хацелася прывезці бабулю ў Санкт-Пецярбург, але, на жаль, гэтыя планы ўжо не спраўдзяцца, бо яна два гады таму памерла».
Ды Капрыа дадаў, што расійцам быў і яго дзед. «Так што я не на чвэрць, а напалову расіец», — растлумачыў актор. Ён таксама расказаў пра тое, што ў Санкт-Пецярбургу ўпершыню і мае намер у сераду пазнаёміцца са славутасцямі. «Я ўпэўнены, што заўтра, калі вы пазнаёміцеся з Санкт-Пецярбургам, вы будзеце ганарыцца сваімі расійскімі каранямі», — сказаў Пуцін. «З нецярпеннем гэтага чакаю», — адказаў на гэта Ды Капрыа.