«Трэба, каб каманда вазіла пудру і рабіла кандыдату макіяж»
22.11.2010 23:21
—
Разное
«Жывы эфір — гэта жорсткая рэч і яна сапраўды распранае чалавека, — кажа палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. — Трэба мець вялікі досвед, каб трымацца ў кадры. Мне так падалося, што і з грымам і са святлом папрацавалі ў абодвух выпадках [Рымашэўскага і Міхалевіча] не вельмі добра. І эксперты пра гэта папярэджвалі: не трэба думаць, што перад кандыдатамі хтосьці будзе шчыраваць і старацца зрабіць выйгрышны малюнак.
Ніхто спецыяльна нейкіх выйгрышных камфортных умоваў у студыі не ствараў і не будзе ствараць, таму трэба, відаць, рыхтавацца камандай да такіх выступаў.Нават аж да таго, каб нехта з каманды вазіў з сабой пудру і рабіў адпаведны макіяж перад эфірам. Будзем спадзявацца, што наступныя кандыдаты пра гэта паклапоцяцца».
Падзяліцца навіной:
Настасся Шамрэй
Настасся Шамрэй