«Калі гэта наш дакумент, яго трэба вярнуць касцёлу...»

Источник материала:  
19.11.2010 14:49 — Разное

На інтэрнэт-аўкцыён ay.by выставілі ўнікальны дакумент — Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г. Апошні запіс у кнізе датуецца 1807 годам. Кніга ў добрым стане, цяпер яе цана складае 3 млн беларускіх рублёў (трошкі менш за тысячу даляраў). Дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла прабудзе да суботы: заканчэнне аўкцыёну ў 12:49:50 20 лістапада.

Па каментар «Intex-press» звярнулася да айца Мацея Шматоўскага, настаяцеля ішкальдcкай парафіі ад 1996 года: «Я сам даведаўся пра гэты аўкцыён толькі сёння, колькі хвілін таму. Мне патэлефанавалі мае сябры з Польшчы і расказалі, што старая Рэгістрацыйная кніга Ішкальдcкага касцёла выстаўлена на продаж у Інтэрнэце. Раней пра гэты дакумент я нічога не чуў. Ад старых архіваў і бібліятэкі касцёла да нашых дзён нічога не захаваліся. Напэўна, яны былі разрабаваныя яшчэ даўней…

Як толькі даведаўся пра гэта, я патэлефанаваў нашаму ўчастковаму, каб той дапамог мне разабрацца ўва ўсім гэтым і, калі можна, адшукаць прадаўца.

Па-шчырасці, я не ведаю, як падобныя дзеянні кваліфікуе беларускі закон. Але мне здаецца, калі гэта наш дакумент, яго трэба вярнуць касцёлу...»

Па словах айца Мацея, самастойна выкупіць гэты дакумент яго парафія, якая сёння налічвае каля 600 чалавек, бадай не здолее: «У нас пераважна старыя людзі, лішніх грошай у іх няма».


Падзяліцца навіной: 
Паводле «Intex-press»

←«Мы должны сообщать в райисполком обо всех, кто фотографирует»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика