Скульптары аднавілі пеніс статуі Марса з рэзідэнцыі Берлусконі за €70 тыс.

Источник материала:  
19.11.2010 13:29 — Разное

Рэканструкцыя мармуровых скульптур Старажытнага Рыма, што стаяць ля ўваходу ў рымскую рэзідэнцыю прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі Палаца Кіджы, каштавала краіне €70 тысяч. Як піша газета La Repubblica, за аднаўленнем адной са статуй — бога вайны Марса, — сутнасць якога заключалася ў «прыладжванні ёй новага пеніса», Берлусконі сачыў асабіста.

«Гэтая касметычная аперацыя выклікала асаблівую цікавасць у нашага прэм’ера», — заявіла прадстаўнік апазіцыйнай Берлусконі дэмакратычнай партыі Мануэла Грыцоні.

Акрамя Марса, абнаўленню падлягала статуя Венеры: скульптары вярнулі багіні руку.

Стварэнне скульптурнай кампазіцыі з Марсам і Венерай адносіцца да 175 г. н. э. Статуі былі знойдзеныя ў 1918 годзе на тэрыторыі Остыі (Старажытнага Рыма).


Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

←«Менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага сувэрэнітэту»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика