Статкевіч: «Альтэрнатыўным кандыдатам наканавана роля клоўнаў у фарсе»
18.11.2010 11:51
—
Разное
Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч сказаў у інтэрв’ю радыё «Свабода», што пойдзе на рэгістрацыю «са складаным настроем»:
«Апазіцыя не дамовілася. І ў нас замест удару кулаком атрымоўваецца ўдар пальцамі, калі яшчэ не горш. І другое: ужо відавочна, сыходзячы з фармавання ўчастковых камісій, выбараў зноў не будзе. Будзе іх імітацыя, фарс, спектакль. І ўсім нам, альтэрнатыўным кандыдатам, наканавана роля блазнаў, клоўнаў у гэтым фарсе. Трэба думаць, як быць у гэтай сітуацыі. Вось такі ў мяне складаны настрой».
Падзяліцца навіной:
Паводле радыё «Свабода»
Паводле радыё «Свабода»