Статкевіч: «Альтэрнатыўным кандыдатам наканавана роля клоўнаў у гэтым фарсе»

Источник материала:  
18.11.2010 11:26 — Разное

Статкевіч: «Альтэрнатыўным кандыдатам наканавана роля клоўнаў у гэтым фарсе»

Напярэдадні рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам кандыдатаў у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заявіў, што паколькі апазіцыя не дамовілася, то замест удару кулаком у яе на выбарах атрымоўваецца ўдар пальцамі.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла прызнаўся, што ў яго кепскі настрой перед афіцыйнай рэгістрацыяй, паведамляе «Радыё Свабода».

– Апазіцыя не дамовілася. І ў нас замест удару кулаком атрымоўваецца ўдар пальцамі, калі яшчэ не горш. І другое: ужо відавочна, сыходзячы з фармавання ўчастковых камісій, выбараў зноў не будзе. Будзе іх імітацыя, фарс, спектакль.

І ўсім нам, альтэрнатыўным кандыдатам, наканавана роля блазнаў, клоўнаў у гэтым фарсе. Трэба думаць, як быць у гэтай сітуацыі, – адзначыў палітык.

Нагадаем, 18 лістапада Цэнтрвыбаркам уручыць афіцыйныя пасьведчанні кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Чакаецца, што іх атрымаюць 10 чалавек.


Падзяліцца навіной: 
Паводле Салідарнасці

←Зробім разам мову чысцейшай!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика