Прэзентацыя манеты часоў Грунвальдскай бітвы
15.11.2010 09:38
—
Разное
У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску (вул. К. Маркса, 12) 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і Грунвальдскай бітвы.
Паводле словаў дырэктара музея Сяргея Вечара, сярэбраная манета няправільнай формы, блізкай да круга, вартасцю ў пенязь (дэнарый) выраблена метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380–1400 гадах у Навагрудку (цяпер Гродзенская вобласць) і знойдзена ў Навагрудскім раёне.
Для гэтай манеты, якая добра захавалася і была набыта сёлета для музея яго спонсарам, зроблена адмысловая вітрына, сказаў Вечар.
Сёння ў свеце вядомы дзве такія манеты, прычым другая знойдзена ў Літве, на тэрыторыі Віленскага замка.Сярод іншых запланаваных у музеі выстаў Вечар назваў «Адноўленыя імгненні. Яўрэі ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў» (30 лістапада) і пераднавагодні паказ узораў сучаснай беларускай моды (10 снежня).
Падзяліцца навіной:
Марат Гаравы, БелаПАН
Марат Гаравы, БелаПАН