Заклік да еднасьці
Тое, што ад апазыцыі ў выбарах будуць удзельнічаць некалькі чалавек — ня так дрэнна само па сабе (зважаючы на апрыёры фальсыфікаваны характар выбараў), як можа быць сымптомам небясьпечнай тэндэнцыі.
Здаецца, што дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі павінна арганізацыйна выступаць адзіным фронтам ці максымум двума лягерамі, каб яўляць сабою палітычны суб’ект. Апазыцыя і дэмакратычная грамадзкасьць зацікаўленыя, каб сёньняшні разброд быў толькі пераходным этапам да чагосьці больш скаардынаванага і цэльнага.
Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі ёсць надзвычайнаю, і таму апазіцыі ўрэшце востра неабходна прыходзіць да кампрамісаў унутры сваіх шэрагаў, неабходна гуртаваць сілы, прынамсі ідэйна блізкіх, прынамсі ў максімальна малую колькасць блокаў.
Раз’яднанасць паміж дэмакратамі дапушчальная на пэўным пераходным этапе, як інструмент даўно наспелага ачышчэння і рэструктурызацыі, але яе непазбежна трэба пераадолець як мага хутчэй. Іначай раз’яднанасць будзе варта ўспрымаць як знак канчатковага разлажэння.
Гэта, магчыма, не так важна цяпер, напярэдадні выбараў, якія, што сказана ўжо не раз, не варта лічыць паўнавартаснымі, дый пагатоў калі магчымасці вылучэння адзінага кандыдата ці кансалідаваны байкот чым далей, тым ужо менш магчымыя. Але
гэта будзе важна адразу пасля іх, асабліва з улікам таго, што некаторыя назіральнікі прагназуюць зачыстку палітычнага поля пасля прэзідэнцкіх выбараў: перад або імавернай «аперацыяй «пераемнік» або ўвядзеннем ў Беларусі «шматпартыйнай сістэмы» паводлеПры адсутнасці дэмакратаў у якасці адзінага суб’екту, аўтаматычна ставіцца пад сумнеў іх здольнасць выступаць выразнікам інтарэсаў соцень тысяч прыхільнікаў пераменаў. Такім чынам
апазіцыя пакідае наменклатуру ў якасці таго альтэрнатыўнага Лукашэнку суб’екту, з чыйго боку можна чакаць ініцыятываў датычна пераменаў у Беларусі і з кім вонкавым гульцам мае сэнс весці перамовы,— наменклатуру, якая акрамя іншага валодае адміністрацыйнымі вагарамі для рэальнага ўплыву на сітуацыю ў краіне.
І ў гэтым плане, калі падумаць, раз’яднанасць апазіцыі прыйшлася вельмі дарэчы для з’яўлення гэтай новай сілы на непублічнай палітычнай арэне. І пры жаданні тут магчыма нават знайсці яшчэ адзін аргумент на карысць версіі, што рэсурсная падтрымка перадвыбарчай кампаніі Ўладзіміра Някляева можа сыходзіць не з Расіі, а з крыніц унутры дзейснага рэжыму. Кампанія Някляева пакуль надалей пакідае інтуітыўнае ўражанне паліттэхналагічнага голема, які можа рассыпацца праз пару тыдняў пасля выбараў. Што яна робіць якасна, дык гэта менавіта падтрымлівае стан раз’яднанасці, адцягвае людскія рэсурсы ад этабліяванай ідэйнай апазіцыі, не прапанаваўшы пакуль дастаткова выразнай і пераканаўчай альтэрнатывы ёй.
Грунтам для аб’яднання мусіла б быць выразная светапоглядная альтэрнатыва, яскрава сфармуляваная на ўсіх узроўнях — ідэйна, эстэтычна, магчыма нават моўна. Варыянт, які напрошваецца сам сабою, — гэта «старыя добрыя» выразнікам якіх быў Беларускі народны фронт канца
Зрэшты, і Уладзімір Някляеў мог бы зрабіцца цэнтрам кансалідацыі апазіцыі, ці хаця б умоўна «расійскамоўнай» яе часткі. Менавіта ў гэтым, здаецца, палягае рэальная
І гэта той адзіны рэальны вынік, да дасягнення якога апазіцыя і персаніфікаваная ёю дэмакратычная грамадскасць мае імкнуцца, каб у складаным і важным 2011 г. мець максімальны ўплыў на развіццё падзеяў у краіне.
// Цалкам
Алесь Чайчыц