Цёплы лістапад, як сёлета, бывае раз на 10 гадоў

Источник материала:  
09.11.2010 12:58 — Разное
Бліжэйшыя два тыдні будзе трымацца цёплае і вільготнае надвор’е,

паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Сіноптыкі падкрэсліваюць, што тэмпература перавышае сярэдную шматгадовую тэмпературу на 1–8 градусаў.

«Прычына такога цёплага надвор’я звязана з тым, што на тэрыторыю краіны часцяком паступае паветраная маса міжземнаморскага паходжання. Такое на пачатку лістапада бывае прыкладна раз на 10 год. У прыватнасці, у 2000 годзе пачатак лістапада быў такім жа цёплым, як і сёлета».

На пачатку наступнага тыдня прагназуюцца перапынкі ў ападках і тэмпература будзе паніжацца да 0, але істотна надвор’е не зменіцца. У канцы лістапада, кажуць сіноптыкі, ёсць верагоднасць прарыву халодных паветраных мас на тэрыторыю Беларусі, і ападкі ўжо будуць у выглядзе снегу.


Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Заклік да еднасьці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика