Шлындзікаў: Цяпер эканомікай кіруюць людзі, якіх я б не ўзяў майстрамі на завод
Кебіч заявіў: «Калі хто з дырэктараў рыпнецца, сам размажу»
— У вас даволі паказальная, нават тыповая біяграфія для савецкіх часоў. «Працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэха Мінскага падшыпнікавага завода (1970 — 1978), потым — загадчыкам
— Працуючы ў партыйных органах, я займаўся эканомікай прадпрыемстваў, даводзілася ведаць яе дасканала. Мы бачылі праблемы і пачалі разумець (не адразу, вядома!), што гэта праблемы сістэмныя. Яшчэ ў большай ступені я пачаў гэта ўсведамляць, калі стаў дырэктарам завода «Ударнік».
Я сутыкаўся з сітуацыяй, калі нічога нельга зрабіць.Прэміі немагчыма выпісаць, новы будынак нельга пабудаваць без дзясяткаў ўзгадненняў — нічога нельга.
Атрымалася так, што нас, маладых тады яшчэ дырэктараў, Гарбачоў паслаў вучыцца ў Германію. І гэта дало шмат у чым адказы на пытанні, чаму ўсё ў нашай эканоміцы менавіта так адбываецца, і я пачаў разумець, што сістэма, якая ў нас існавала, не падыходзіць і ніколі не прывядзе да дабрабыту народа.
Але, дарэчы, у пачатку
— Не склалася таму, што ён прайграў прэзідэнцкія выбары, ці таму, што вы расчараваліся ў ім яшчэ да
— Я разумеў, што ён на гэтых выбарах не пераможа. І што калі мы, дырэктары, падтрымаем Кебіча, то пацерпім паразу. Мне ўспамінаецца адна сустрэча, калі Косця Усцімчук, тады дырэктар велазавода, запрасіў нас, чалавек 10 кіраўнікоў прадпрыемстваў, на сустрэчу за горад. Там былі Аляксандр Санчукоўскі, дырэктар «Гарызонта», Абрамчык, дырэктар гадзіннікавага завода «Прамень», іншыя.
Ішла размова аб тым, што рабіць.
І я сказаў, што калі мы, прамыслоўцы, не вылучым дублёра Кебічу, то пераможа Лукашэнка, а яго погляды нам ужо тады былі зразумелыя.Я тады яшчэ сказаў: хлопцы, калі пераможа Лукашэнка, то праз год нас нікога не будзе на нашых месцах. (Дарэчы, так потым амаль і атрымалася.) І мы даручылі Санчукоўскаму, які сябраваў з Кебічам, перадаць яму нашу размову.
Санчукоўскі схадзіў і потым нам расказаў, што Кебіч заявіў: калі хто рыпнецца, сам размажу. Перадай, маўляў, дырэктарам, што перамога будзе за намі, а вы, хлопцы, усе будзеце чальцамі прэзідэнцкага савета.
— А вы тады кагосьці канкрэтна прапаноўвалі на гэтую ролю дублёра?
— Тады, падчас гэтай сустрэчы, — не. Да гэтага хадзілі да Калугіна, дырэктара «Атланта», мяне агітавалі, дырэктара МАЗа Лаўрыновіча.
Карацей, хадзілі, адзін аднаго ўгаворвалі, але ніхто не хацеў ісці ў прэзідэнты. Усе лічылі, што яны працуюць на сваім месцы і ім гэта не трэба.А калі пасля першага туру Санчукоўскі яшчэ на адной сустрэчы нас ізноў пераконваў, што Кебіч выйграе, я сказаў кіраўніку «Прыорбанка» Сяргею Касцючэнку, які сядзеў побач: давай ствараць партыю. Так мы потым і стварылі Грамадзянскую партыю. У нас былі тры сустаршыні — я, Дудараў і Бабрыцкі, кожны з якіх не хацеў займацца палітычнай дзейнасцю. У кожнага была свая, як мы лічылі, справа. А з лідарам можна было вызначыцца і пазней.
«Карпенка і кажа: а давай кінем за Калякіна…»
— У 1995 вы перамаглі на выбарах у Вярхоўны Савет і сталі дэпутатам. Чаму ўсё ж дырэктар вырашыў, што варта ісці на выбары, у палітыку?
— Таму што з боку адміністрацыі Лукашэнкі адразу пачаліся наезды. Быццам бы навошта вам некага чапаць, калі ўсё працуе і круціцца? Аднак першая камісія з’явілася літаральна праз некалькі месяцаў пасля выбараў. Яны правяралі цэнаўтварэнне на заводзе, які рабіў для нашых жа машын скрынкі перадач.
А потым ужо пайшоў цэлы вал усякіх праверак, як хмары машкары. Стала ясна, што працаваць у такіх умовах немагчыма.
— Але тады прэм’
— Гэта ўсё ішло з Адміністрацыі прэзідэнта. І я так разумею, што гэта быў Віктар Шэйман. Ён ужо тады пачаў змагацца з усімі людзьмі, якія былі на вачах.
— У Вярхоўным Савеце трынаццатага, апошняга склікання вы ўзначальвалі камісію па эканамічных рэформах. Але гэты парламент увайшоў у гісторыю перш за ўсё тым, што Лукашэнка разагнаў яго пасля правядзення рэферэндуму ў 1996 годзе.
— Цікавы быў момант, як мы дамаўляліся размеркаваць партфелі ў кіраўніцтве парламента. Пасля выбараў была арганізаваная сустрэча прадстаўнікоў ад розных фракцый, і там дамовіліся, што пры галасаванні за спікера адбудзецца наступнае — хто больш набярэ галасоў у першым туры, за таго астатнія павінны прагаласаваць у другім. І ў першым туры лідар аграрыяў Сямён Шарэцкі атрымаў на адзін голас больш за лідара камуністаў Сяргея Калякіна…
Перад галасаваннем Генадзь Карпенка мне кажа: давай мы кінем за Калякіна. Але я яго адгаварыў — маўляў, нельга падводзіць Багданкевіча, які таксама высунуў сваю кандыдатуру на пасаду спікера.
З тых часоў я часам думаю, як бы пайшла гісторыя, калі б спікерам тады стаў не Шарэцкі, а Калякін. Я нават сам неяк у Калякіна спытаў, чым бы скончылася. Ён кажа: хутчэй за ўсё, я б ужо на могілках быў.
«Калі б Вярхоўны Савет тады, у
— Ці лічыце вы, што гэтае супрацьстаянне ў 1996 годзе Вярхоўнага Савета з прэзідэнтам магло скончыцца інакш? Можа, сапраўды, як сцвярджаюць некаторыя, вынікі той барацьбы былі гістарычна перадвызначаныя, таму што аўтарытарызм набіраў ход і яго немагчыма было спыніць?
— Не! Я думаю, што народ у Мінску падтрымаў бы нас. Бо па Мінску тады на выбарах перамагалі толькі прадстаўнікі апазіцыі, праціўнікі Лукашэнкі.
Дарэчы, у тым, што ўвосень
І мы прайгралі таму, што палітычна не мелі досведу ў такіх баталіях і да таго ж моцна паспадзяваліся на Сямёна Шарэцкага і Валерыя Ціхіню. Калі б былі іншыя лідары, калі б спікерам быў той жа Калякін або Багданкевіч — цяжка сказаць, чым бы ўсё скончылася.
Мы адчувалі падтрымку не толькі сярод дырэктараў, але і сярод сілавых структур. Наколькі я ведаю, проста прапаноўвалася ўвесці ўзброеных людзей у парламент.
Калі б Вярхоўны Савет тады перамог, то гісторыя Беларусі была б зусім іншая, і мы б знаходзіліся на іншым пункце адліку. За гэтыя 15 гадоў пры нармальнай эканамічнай палітыцы гэта была б зусім іншая краіна. Улічваючы такія якасці беларускага народа, як добрасумленнасць і працавітасць, мы цяпер выглядалі б лепш, чым Польшча. Я тады часта бываў у Польшчы і памятаю, на якім узроўні яны тады былі, — сёння гэта дзве цалкам розныя краіны.
«Сёння пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляе наш «наргас»
— Як сёння вашыя былыя калегі, дырэктары прадпрыемстваў, ставяцца да цяперашняга эканамічнага курсу? Публічна яны нічога не выказваюць, але на кухні?..
— Сённяшні дырэктарат шмат у чым нічога іншага не бачыў, яны не працавалі ў іншых эканамічных умовах. Кантактаў за мяжой няма, навучання нармальнага няма, большасць з іх інжынеры, а не эканамісты.
Прыходзяць пыхліўцы, якія лічаць, што ўсё могуць самі, што ўсе праблемы іх прадпрыемстваў — ад недагляду папярэдніх кіраўнікоў, а яны, такія разумныя і прыгожыя, пераадолеюць ўсе цяжкасці. І глядзіш,Так што цяпер у прамысловасці такога ліберальнага эканамічнага лобі ўжо і няма. За тым самым Кебічам на розных сходах яму ад дырэктараў даставалася вельмі прыстойна, многія казалі тое, што думалі. Цяпер такое ўявіць немагчыма.
— Цяпер абмяркоўваецца праект дэкрэту аб лібералізацыі эканомікі, з тых варыянтаў, якія прасочваюцца ў прэсу, відаць, што там прадугледжаныя даволі радыкальныя меры.
— Я думаю, што на найвышэйшым узроўні да ўсведамлення неабходнасці рэформаў ужо прыйшлі, мне так здаецца. І сёння галоўным тормазам з’яўляецца сярэдняе звяно, міністэрствы, ведамствы і ўсякія калянавуковыя ці псеўданавуковыя свяцілы беларускай эканамічнай думкі. Гэта людзі, якім даўно час агуркі на градках вырошчваць.
Сёння пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляе наш «наргас» (цяпер ён завецца БДЭУ, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Таму што
яны рыхтуюць такія кадры, якія наогул не разумеюць, што такое эканоміка.Калі чытаеш нейкі чарговы ўказ, то думаеш — Госпадзе, дзе гэтыя людзі вучыліся? І вось гэтая плеяда недавучак, якая сёння апанавала ўсе кіраўнічыя цэнтры, рыхтуе дакументы.
— Часта ліберальных эканамістаў абвінавачваюць, што рэформы, якія яны плануюць, прывядуць да беспрацоўя, спынення прадпрыемстваў і г.д. Вось намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур назваў праграму Яраслава Раманчука «экстрэмісцкай»…
— Раманчук яму адказаў, я лічу, даволі дакладна. А хіба гэта не экстрэмізм — камандаваць чужой уласнасцю, усталёўваць кучы абмежаванняў, стварыць найгоршую ў свеце падатковую сістэму?
І пішуць гэта людзі, якіх я ў свой час не ўзяў бы майстрамі на завод. А яны цяпер у міністэрствах або Адміністрацыі прэзідэнта паперы пішуць, прыдумляюць, як жыць людзям, якія нешта вырабляюць, нешта ствараюць.Сядзяць вялікаўзроставыя «дзяўчынкі» і «хлопчыкі», якія нічога не ўмеюць, акрамя як адабраць і падзяліць.
Вядома, ім нічога не хочацца мяняць у сваім жыцці. А не памяняем — будзем далей існаваць на мяжы выжывання.
Віталь Цыганкоў, sn-plus.com