Як

Источник материала:  
05.11.2010 09:59 — Разное
З такім пытаннем звярнуўся мінчанін, на ліку якога, паводле яго слоў, 138 выдадзеных за апошнія тры гады ўласных кніг. Толькі ў бліжэйшы час павінны пабачаць свет, удакладніў ён нам, 10 кніг паэзіі, і тады да канца года ў агульным ліку выдадзеных кніг колькасць выданняў з вершамі складзе 92.

Нагодай да жадання зафіксаваць такое дасягненне стала знойдзеная чытачом у інтэрнэце інфармацыя пра тое, што нейкі чалавек у Іспаніі выдаў за ўсё сваё жыццё меншую колькасць кніг, чым наш заяўнік за тры гады. Гаварыў ён і пра сваю маладзейшую каляжанку, вартую, па яго словах, таксама ўключэння ў кнігу рэкордаў. Яна за тры гады ў якасці выдаўца, вярстальшчыка, карэктара і інш. мела дачыненне да выдання каля 150 кніг, у тым ліку і да твораў чытача.

Афіцыйны прадстаўнік расійскай Кнігі рэкордаў «Дзіва» ў нашай краіне (ён адначасова і яе сааўтар) — Аляксандр Калінін. Ён жа можа дапамагчы аформіць і заяўку на ўнясенне дасягнення ў Кнігу рэкордаў Гінэса (там свае правілы надання статусу афіцыйнага прадстаўніка: у якасці такой асобы можа выступаць або член рэдкалегіі, або выязная брыгада). Так ужо было з нашымі выбітнымі суайчыннікамі, якія сапраўды атрымалі дыпломы гэтага сусветна вядомага выдання і патрапілі на яго старонкі. Але мы не выпадкова згадалі расійскую Кнігу рэкордаў «Дзіва», пра якую раней, дарэчы, таксама неаднойчы пісалі.

Нагадаем, што Кніга рэкордаў Гінэса разлічаная найперш на англамоўны свет, таму «прабіцца» туды прадстаўнікам славянскіх народаў, скажам так, у тым ліку і беларусам, хоць і магчыма, але не так проста (ну як можа спадабацца выдаўцам, скажам, калі рэкорд якога-небудзь іх нацыянальнага героя будзе «пабіты» іншаземцам?). Таму Аляксандр Фядотавіч прапанаваў паспрабаваць напачатку зафіксаваць дасягненне чытача ў «Дзіве». Вядома, калі яно вартае таго, іншымі словамі, калі сапраўды будзе, напрыклад, або зафіксаваным упершыню, або «паб’е» нейкі папярэдне ўстаноўлены рэкорд у гэтай галіне дзейнасці чалавека. Каб высветліць гэта, давядзецца правяраць базу звестак. Таму, прапанаваў далей Аляксандр Калінін, калі ў чытача ёсць такое жаданне, ён павінен у адвольнай форме падаць на яго імя пісьмовую заяўку (патрэбныя каардынаты заяўнік ужо атрымаў ад рэдакцыі асабіста), дзе, апроч гэтага, пералічыць назвы сваіх выдадзеных кніг, дзе яны былі надрукаваныя, час іх выхаду ў свет, наклад, аб’ём друкаваных аркушаў і інш. Як мы сказалі, гэтая інфармацыя будзе праверана на прадмет навізны або ўнікальнасці. А там, глядзіш, калі ёсць шанцы — і да Кнігі рэкордаў Гінэса рукой падаць…

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Протадыякан Кураеў параіў семінарыстам «адмісіянерыць» няверуючых дзяўчат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика