У Беларусі расце колькасць рамеснікаў
Пра гэта паведамляе
У Брэсцкай вобласці налічваецца 602 рамеснікі, Гродзенскай — 506, Гомельскай — 460, Магілёўскай — 544, Мінску — 594.
У міністэрстве растлумачылі, што ў адпаведнасці з нормамі ўказа ад 16 мая 2005 года № 225
«пад рамесніцкай дзейнасцю разумееццадзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна (без прыцягнення іншых фізічных асоб) і якая скіравана на задавальненне бытавых патрэбнасцей грамадзян».
Рамесніцкая дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай і ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Падставай пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці з’яўляецца пастаноўка на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства з выплатай збору ў памеры адной базавай велічыні ў каляндарны год. Апрача таго, рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.
Марына Носава, БелаПАН