На трасе Мінск-Гомель пабудуюць падземны пераход для жаб

Источник материала:  
03.11.2010 08:40 — Разное
На 73-м кіламетры гэтай трасы, у месцы масавай міграцыі жаб, рапух і трытонаў пракладуць пад зямлёй адмысловыя трубы, па якіх земнаводныя здолеюць перабірацца на іншы бок дарогі.

Такім чынам навукоўцы спрабуюць уратаваць папуляцыі земнаводных, якія тысячамі кінуць пад коламі машын.

Такі ж самы паземны пераход для іх пабудавалі ў 2006 годзе ў Бярэзінскім запаведніку пад трасай Мінск-Віцебск. Такім чынам удалося аднавіць папуляцыю жаб. Смяротнасць земнаводных на гэтым участку складала паўтары тысячы асобінаў на тыдзень, што прывяло практычна да поўнага знікнення травяной і вастрапысай жабы. Пасля будаўніцтва пераходу папуляцыя паступова аднаўляецца і цяпер налічвае каля 600 асобінаў, а гіне не болей за 15 земнаводных на вясну.

Ёсць пераход ля Камянюкаў у Белавежскай пушчы

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Рэкардсмен Павел Знавец

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика