З пачатку года беларусаў паменела на 14,4 тыс. чалавек
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт,
на 1 кастрычніка ў краіне жыло 9 млн. 465,8 тыс. чалавек. Інфармацыя атрымана паводле звестак наяўнага ўліку і папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года.Як патлумачылі ў Белстаце, скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 21.606 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 7.229 чалавек.
У Мінску за дзевяць месяцаў 2010 года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 834,2 тыс. да 1 млн. 843 тыс. У астатніх рэгіёнах гэты паказчык знізіўся. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1 млн. 435,2 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 438,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 415,3 тыс. (1 млн. 418,9 тыс.), Брэсцкай — 1 млн. 397 тыс. (1 млн. 398,7 тыс.), Віцебскай — 1 млн. 222,5 тыс. (1 млн. 228,6 тыс.), Магілёўскай — 1 млн. 86,1 тыс. (1 млн. 91,9 тыс.), Гродзенскай — 1 млн. 66,7 тыс. (1 млн. 69,6 тыс.).
За
У
БелаПАН