Роварам пабіў супрацоўніка ДАІ

Источник материала:  
28.10.2010 10:18 — Разное
У Брэсце адбыўся кур’ёзны выпадак з крымiнальнымi наступствамi: парушальнiк ПДР нанёс траўмы супрацоўнiку ДАІ… роварам!

Мужчыну, якi груба парушыў ПДР пры перасячэннi скрыжавання, убачыў супрацоўнiк ДАI i папрасiў спынiцца. Аднак у адказ пачуў нецэнзурную лаянку. Заўважыўшы, што супрацоўнiк ДАI яго даганяе, парушальнiк кiнуў ровар i пачаў уцякаць. Потым мужчына змянiў сваё рашэнне i вярнуўся па ровара, нават паспрабаваў ехаць на iм. Але тут яго напаткала няўдача: падчас руху штанiна трапiла ў ланцуг ровара і мужчына, пераляцеўшы праз руль, упаў тварам на асфальт.

Цяпер ужо параненаму супрацоўнiк ДАI паспрабаваў дапамагчы падняцца, але парушальнiк дапамогi яўна не жадаў:

ён схапiў ровар i пачаў збiваць iм супрацоўнiка ДАI. Цяжка сказаць, чым бы закончылася гэта гiсторыя, калi б на дапамогу не падаспеў яшчэ адзiн супрацоўнiк ДАI. Iнцыдэнт адбыўся 21 кастрычнiка. У

чора суд Ленiнскага раёна Брэста аштрафаваў на Br700 тыс. парушальнiка, якiм аказаўся 62-гадовы выкладчык фiзкультуры адной з брэсцкай ВНУ.

З-за нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнiку мiлiцыi (у iнспектара ДАI сур’ёзна траўмаваная рука) вырашаецца пытанне аб завядзенні крымiнальнай справы.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Дорогое удовольствие жить в кредит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика