У
25.10.2010 10:20
—
Разное
У Бялыніцкім філіяле аўтапарку № 7 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» запрасілі да сябе настаяцеля храма Бялыніцкай Божай Маці протаіерэя Сергія, які асвяціў усе аўтамабілі.
— Гэта была сумесная ідэя з царквой, — патлумачыў дырэктар філіяла Сяргей Гапееў. — Асвяцілі 13 аўтобусаў і 20 грузавых аўтамабіляў. Мне здаецца, што нешта ў гэтым ёсць. У нас і раней аўтамабілі не траплялі ў аварыі, але мы вельмі хочам, каб і надалей не было ніякіх надзвычайных здарэнняў. Так што асвячэнне не будзе лішнім.
Айцец Сергій прачытаў малітву аб дапамозе вадзіцелям у іх нялёгкай працы. Кожны з супрацоўнікаў, які прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства ў выхадны дзень, атрымаў ад святара абярэг: абраз святога Мікалая Цудатворцы з малітвай аб ахове ў дарозе.
Падзяліцца навіной:
Ілона Іванова, Звязда
Ілона Іванова, Звязда