Новы «Мульт асобы»: Лукашэнка просіць грошы на выбары
25.10.2010 10:33
—
Разное
У серыі —Сільвіё Берлусконі, каралева Елізавета, Ангела Меркель, Карсан Ілюмжынаў ды Аляксей Кудрын.
Расійскі Першы канал прысвяціў 15-ю серыю папулярнага мультфільма «Мульт асобы» персанажу, падобнаму да Аляксандра Лукашэнкі. У чарговым выпуску Лукашэнка ўгаворвае міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына выдзеліць яму крэдыт. «І пусть севодня я ніхто, і пусць твердзят цебе, што я — таво. Но! Дай мне хоць на дзень, дай мне хоць на ноч. Дай мне хоць адзін транш. І ты паймёш!» — спявае Лукашэнка, прытанцоўваючы ў кабінеце Кудрына. Але грошай не атрымлівае і накіроўваецца да Берлусконі. «Ну ладна, ані там в Маскве все бесталковые», — угаворвае ён Сільвіё. Ды безвынікова…
Падзяліцца навіной:
СП
СП