Цырульня, дзе працуюць топлес

Источник материала:  
22.10.2010 09:19 — Разное
У аўстралійскім Сіднэі адкрыўся салон-цырульня для мужчын, у якім працуюць майстры выключна топлес.

Ідэя адчыніць такую цырульню належыць 26-гадоваму выхадцу з Польшчы Войтэку Васілеўскаму і яго жонцы Амандзе. Па словах уладальніка незвычайнага салона, яму было даволі няпроста адшукаць дзяўчат з адукацыяй цырульніка-стыліста, якія згадзіліся б працаваць паўголымі.

Пошук майстроў заняў у Войтэка 18 месяцаў. У выніку ён знайшоў чатырох цырульнікаў, што згадзіліся на яго ўмовы. Салон адчыніўся ўсяго некалькі дзён таму, аднак кліенты ўжо запісаліся на многа тыдняў наперад.

«Бізнэс працвітае. Тэлефон проста разрываецца», — не хавае задавальнення прадпрымальнік.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Поехали!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика