Euronews з 2011 года будзе вяшчаць па-ўкраінску
22.10.2010 09:22
—
Разное
Тэлеканал Euronews у 2011 годзе пачне трансляцыю інфармацыйных праграмаў на ўкраінскай мове. Вяшчанне будзе штодня па 12 гадзінаў.
Падрыхтоўкай нацыянальных і перакладам міжнародных навінаў будуць займацца дзве рэдакцыі — у Кіеве і ў французскім Ліёне.
Тэлеканал Euronews ажыццяўляе вяшчанне на дзевяці мовах, у тым ліку на англійскай, французскай, рускай, нямецкай і арабскай, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё