Мадэль, не йдзі ў бардэль!
20.10.2010 13:50
—
Разное
Акцыю пад такім лозунгам зладзілі 19 кастрычніка актывісткі украінскага жаночага руху Femen. Яны слаўныя тым, што з дапамогай уласнае галізны прыцягваюць увагу грамадства да важных тэмаў. Прычым робяць гэта ў публічных месцах. Выходзіць часам двухсэнсоўна.
Гэтым разам дзве напаўаголеныя дзяўчыны з плакатамі «Мадэль, не йдзі ў бардэль» і «Подыюм — мясная лаўка» вырваліся на той самы подыюм падчас Украінскага тыдня моды. Пасля дэфіле ахова праводзіла актывістак да гардэроба ды прасачыла, каб яны апрануліся і сышлі.
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1287575835393631.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1287575835439556.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1287575835448051.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1287575835456169.jpg)
Падзяліцца навіной:
СМ, паводле tsn.ua
СМ, паводле tsn.ua