У самалётах увядуць стаячыя месцы?
20.10.2010 10:29
—
Разное
І забароняць карыстанне туалетамі: новыя падыходы танных авіяліній.
Кіраўніцтва Ryanair, найвялікшай таннай авіялініі Еўропы, знакамітай скандальнымі ідэямі, сур’ёзна разглядае новыя магчымасці зніжэння кошту яе эксплуатацыі. У інтэрв’ю нямецкай Handelsblatt Майкл О’Ліры, дырэктар Ryanair, сцвярджае, што ўвядзенне ў самалётах стаячых месцаў, якое дазволіць змясціць больш людзей, мае сэнс і не ўяўляе небяспекі.
У выпадку турбулентнасці, пасажырам трэба будзе проста мацней трымацца за поручні.«Мы хацелі б ўвесці стаячыя месцы, але на дадзены момант ні Boeing, ні Airbus не могуць спраектаваць для нас такіх самалётаў, каб такія месцы там з’явіліся, — кажа прадстаўнік Ryanair. — Мы яшчэ абмяркуем гэта. Мы хочам, каб багаж у самалёт неслі самі пасажыры, а не абслугоўвальны персанал, за які даводзіцца плаціць.
На кароткіх рэйсах, не даўжэйшых за гадзіну, я б забараніў карыстацца туалетам.На даўжэйшых, безумоўна, не, мы ж не хочам забіць нашых пасажыраў».
Падзяліцца навіной:
КаМ
КаМ