Як жнуць журавіны

Источник материала:  
20.10.2010 10:41 — Разное

У ганцавіцкай навукова-даследчай станцыі «Журавінка», якая адносіцца да Цэнтральнага батанічнага сада, якраз у гэтыя дні самы масавы збор буйнаплодных журавін. Загадчык станцыі, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі лічыць, што сёлета чакаецца адзін з найлепшых ураджаяў на плантацыях установы — каля 50 тонаў.

Ужо больш за 25 тонаў журавін нарыхтавана і прададзена ва ўстановы гандлю. У тым ліку — і на экспарт у Расію. На фотаздымках адлюстраваны гэтак званы «мокры спосаб» збору журавін.

Шмат гадоў на ганцавіцкай станцыі працуюць дасведчаныяспецыялісты па вырошчванні і нарыхтоўцы ягад — трактарыст Аляксей Занько, рабочы Аляксандр Крупеніч, камбайнер Мікалай Рабцэвіч, тэхнічны работнік Аляксандр Рабцэвіч, пагрузчык і кіроўца Анатоль Карпеня, сартавальніцы Наталля Рабцэвіч, Галіна Мышкавец, Валянціна Барысік. Дзякуючы ім, кажа загадчык станцыі Мікалай Паўлоўскі, сёлета «Журавінка» і можа пахваліцца сваім багатым ураджаем.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←У самалётах увядуць стаячыя месцы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика