Аджарыя гатова прымаць да мільёна турыстаў у год

Источник материала:  
11.10.2010 13:55 — Разное

Аджарыя гатова прымаць да мільёна турыстаў у год

Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі аўтаномнай рэспублікі Эмзар Дзірквадзэ падчас рабочай сустрэчы з намеснікам міністра спорту і турызму Беларусі Чаславам Шульгой, якая адбылася ў беларускім ведамстве.

Па словах аджарскага міністра, які курыруе таксама і пытанні турызму, інфраструктура рэгіёну цалкам абноўленая, што ўжо дазваляе прымаць да аднаго мільёна турыстаў у год. Да 2012 года ў Аджарыі скончыцца будаўніцтва гатэльных комплексаў дзвюх сусветных ланцужкоў Hilton і Kempinski, і гэта дасць магчымасць павялічыць турыстычны паток удвая.

Больш за тое, у Аджарыі ужо сёння створаныя выдатныя ўмовы для разнастайных забаў і спорту, уключаючы скалалажанне, паляванне і рыбалку, водныя віды спорту. Гэтая рэспубліка на паўднёвым-захадзе Грузіі знакамітая сваімі лячэбнымі крыніцамі і курортамі Чорнага мора, нацыянальнай кухняй і багатымі традыцыямі.

Для беларускіх турыстаў прывабнасць Аджарыі узмацняецца яшчэ і тым, што, па-першае, гэта бязвізавы кірунак, а па-другое, Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 15 верасня пачала выконваць прамыя рэйсы Мінск - Батумі два разы на тыдзень.

Кошт квітка на найбліжэйшыя дні туды-сюды ад 278 еўра

Падзяліцца навіной: 

←Лукашэнкаўцы згортваюць збор подпісаў, бо пікеты пустуюць?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика