Лукашэнкаўцы згортваюць збор подпісаў, бо пікеты пустуюць?

Источник материала:  
11.10.2010 11:39 — Разное

Чаму Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся спыніць збор подпісаў у сваю падтрымку? Гэта, мякка кажучы, неардынарны крок. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яго каманда ўжо сабрала 600 тысяч подпісаў.

Але калі меркаваць па пікетах, таго не скажаш. Ля столікаў, дзе прапануюць паставіць аўтограф за Лукашэнку, ажыятажу не назіраецца. У той жа час выбаршчыкі ахвотна падпісваюцца за апазіцыйных дзеячоў. Часамі нават чэргі выстройваюцца. Да такой высновы мог прыйсці кожны, хто мае вочы.

Не выключана, што лукашэнкаўцы спыняюць збор подпісаў на вуліцах, каб не прыхаваць нявыгадную для сябе рэальнасці. Яны ўпэўненыя, што за Лукашэнку назбіраецца дастатковая лічба подпісаў на прадпрыемствах. Імаверна, гэтая лічба будзе не меншай за мільён, каб народная падтрымка выглядала саліднай.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Дынько

←Ляўковіч у «СаўБеліі» — пра будучыя вынікі выбараў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика