Сіліцкі: Кампанія ў стылі a la Russe
Блогеры іранізуюць над спробамі Някляева заручыцца падтрымкай Расіі. |
А так усё зразумела — там яны, тут мы, тут дэмакратыя, там дыктатура, тут белае, там чорнае ці чырвонае, тут захад там усход.
Наколькі перспектыўным і выйгрышным быў такі палітычны падзел для апазіцыі, застаецца пытаннем — да перамогі яна рэальна ніколі не наблізілася, хіба была здольная, як у 2006 годзе, скансалідаваць пратэстны электарат, якога хапала бадай толькі на сведчанне таго, што ў Беларусі можа быць і іншая Беларусь.
Спробы выхаду за рамкі гэтага сцэнару, нават калі яны прадпрымаліся ў мэтах пашырэння базавага апазіцыйнага электарату, прыводзілі да зусім сціплых вынікаў. Адэптам такіх тактык не ўдавалася наблізіцца да сярэдняга выбаршчыка.
Сённяшняя палітычная кампанія пакуль што працякае ў выразна адметным ад папярэдніх, можна нават сказаць карнавальным стылі.Палітычны сезон 2010 года стаў адметны дзіўнымі метамарфозамі.
Вынесем за дужкі Яраслава Раманчука, бо ні ён, ні яго (я, дарэчы, сам сябар АГП) партыя ніколі не хавалі сваіх пэўных русафільскіх схільнасцяў, але заўжды трымаліся сапраўды дэмакратычных расійскіх сілаў (іх надзеі, праўда, сышлі на нішто акурат тады, калі гэтыя сілы апынуліся ў Расіі яшчэ на больш крайнім маргінэсе, чым іх беларускія калегі). Але на астатняй частцы апазіцыйнай прасторы пачаўся сезон цудаў.
Адзін вядомы палітык, які апошні час, як высветлілася, быў журналістам, яшчэ год таму ў маёй прысутнасці даводзіў аднаму адстаўному еўрапейскаму прэзідэнту, што Беларусь — гэта сапраўды апошняя дыктатура ў Еўропе, бо азіяцкую Расію да Еўропы адносіць нельга. Цяпер гэты журналіст скрозь фігуруе на інфармацыйных каналах, крышаваных ФСБ, дзе ён раскручваецца як галоўны апанент Лукашэнкі, вядома, з іншай рыторыкай. На аднаго моладзевага актывіста раптам сышло адкравенне і ён пачаў актыўна заклікаць не баяцца новых хаўруснікаў
Прысутнасць гэтага стылю — яшчэ не прамое пацверджанне ўваходжання Расіі на беларускі палітычны рынак, аднак справа не толькі ў
Пры гэтым я цалкам перакананы, што інтэлектуальна праекты ў стылі a la Russe нараджаюцца ў самой Беларусі (хаця б таму, што ў Расіі адсутнічае адэкватнае разуменне ўнутрыпалітычных беларускіх рэалій, якое б дало магчымасць спланаваць адтуль
якія
Палітычная традыцыя веры ў вызваленчую ролю Расіі ў плане дэмакратызацыі Беларусі мае доўгую гісторыю спадзяванняў, расчараванняў і аднаўлення надзеяў — узгадаем некалі папулярны палітычны слоган «Разам з Расіяй у Еўропу».
Прыхільнікі гэтай палітычнай лініі — людзі пераважна з расійскім бэкграўндам, яны або адтуль паходзяць, або там атрымалі адукацыю і адбыліся як асобы і прафесіяналы, або там працуюць, у тым ліку ў палітычных кампаніях. Менавіта ў гэтым асяроддзі ўзнікалі і папярэднія праекты, якія прэтэндавалі на ўвагу і падтрымку з боку Масквы, аднак амаль ніколі яе не дамагаліся.
Безумоўна, спадар
Уладзімір Някляеў духоўна стаіць у адным шэрагу з Мілінкевічам і Шушкевічам, а не з Сініцыным і Гайдукевічам. Дарэчы, схільнасць старой, можна сказаць БССРаўскай інтэлегенцыі, для якой былы СССР — не чужая зямля — да ўдзелу ў падобных праектах або хіба іх блаславення сваёй прысутнасцю для Беларусі таксама традыцыйна.Чарговы палітычны праект, які, безумоўна, узнік у тым жа асяродку ў Менску ў 2009 годзе, трапіў у цалкам новы кантэкст, асабліва што тычыцца
Акурат у той час, калі кіраўнічы тандэм у Крамлі прыйшоў да высновы, што з Лукашэнкам ім больш не дамовіцца, праявілася і новая тактыка паводзінаў Крамлю ў блізкім памежжы. Папярэдняя адмаўляла ў магчымасці супрацы з апазіцыйнымі сіламі (акрамя тых, якія выразна стаяць на пазіцыях «расійскага свету»). Аднак, у новай парадыгме актыўныя меры па падтрымкі апазіцыі ў Грузіі і Кыргызстане, інспіраванне эканамічнага калапсу і дзяржаўнага перакруту ў тым жа Бішкеку — усё гэта адбывалася ўжо без асаблівай сарамлівасці, а нават з памкненнем засведчыць аўтарства гэтых палітычных праектаў.
Маючы на ўвазе ўсе супадзенні ў часе і стылі
(уваходвыпрацаваць альтэрнатыўную тэорыю паходжання кампаніі было выключна праблематычным (нарэшце, здаецца, прыдумалі беларускую дыяспару ў Расіі, але гэтая версія непераканаўчая, бо апошняя — інтэграваная частка расійскай эліты, і дзейнічаць без узгаднення з Крамлём усё роўна не будзе).
Шукаць у кампаніі ў стылі a la Russe якуюсьці патаемную гульню Захаду бессэнсоўна (іншая справа, што некаторыя донары, сутыкнуўшыся з дэфіцытам ідэяў, ужо гоняцца падтрымаць праект, які абяцае хоць нейкую весялуху ў палітычнай безнадзеі).Regime change у Беларусі на Захадзе проста часова знік з парадку дня, а ў Расіі попыт на такі праект, наадварот, зьявіўся.
Унутраны попыт на праект у стылі a la Russe узнік хіба «па змаўчанні» ў выніку вычарпання традыцыйнага апазіцыйнага рэпертуару. Адбылося масавае расчараванне дэмакратычнага актыву ў папярэдніх намаганнях і іх лідэрах, што прывяло да масавага сыходу актывістаў з апазіцыйнай дзейнасці. Да таго ж, традыцыйныя заходнія донары амаль у адначассе пакінулі беларускі палітычны рынак, што рэзка знізіла стаўкі традыцыйных палітычных структураў, якія раней гэтымі донарамі падтрымліваліся. Аўтаматычна выраслі стаўкі тых, хто ўмее ствараць «часовыя творчыя калектывы», мозгам якіх служаць каляпалітычныя і інтэлектуальныя сеткі ў Менску, а мускульнай масай — гурткі і сеткі ў рэгіёнах, якія лёгка перасоўваюцца з партыі ў рух, з руху — у кампанію, з кампаніі — ізноў у партыю ці НДА, часам у нязменным складзе. Менавіта такія творчыя калектывы (глядзіце культавы фільм «Дзень выбараў») і з’яўляліся складнікамі расійскага палітычнага стылю, пакуль там яшчэ існавала канкурэнтная палітыка. Нарэшце, часткова з прычыны вышэйазначаных чыннікаў, беларускай апазіцыі ўпершыню не быў прапанаваны з заходняга боку сцэнар, які яна магла б прыняць і творча адаптаваць (як у 2001 годзе — югаслаўскі варыянт, у 2006 — каляровая рэвалюцыя).
Пасля расчараванняў апошняга дзесяцігоддзя і нялегкага існавання ва ўмовах канфлікту з аўтарытарнай дзяржавай, любы
Можна было адразу на старце бессаромна хлусіць, выдаючы палітычны праект, ад першага кроку накіраваны на прэзідэнцкія выбары, за культурную кампанію. Можна было сімуляваць клопат пра народ праз сумнавядовыя паштоўкі з заклікам пісаць
Мэнэджары і ідэолагі кампаніі, якія з дзесятак гадоў таму бегалі за вашым пакорным слугой, трасучы партыйныя ўзносы ў АГП або спрабавалі (часамі, прызнаюся, паспяхова) замовіць артыкулы для скандальных
Наогул, «свабода ад каштоўнасцяў», карыстаючыся вебераўскай тэрміналогіяй, — фундаментальны прынцып расійскага палітычнага стылю. Узгадваюцца кантакты з некаторымі з маскоўскіх паліттэхнолагамі, якія спрабавалі зарэкрутаваць у арганізацыю моладзевых лагероў па прынцыпе расійскага Селігера для «Нашых». Заяўлены крытэр адбору быў
Дарэчы, пра піяр. Трэба адзначыць, што
Пра «цяжкую артылерыю» НТВ было сказана ўжо дастаткова — магчыма, што аўтары «Хросных бацек» проста запудрылі камусьці мазгі перспектывай убойнага кампрамату, а самі «ашчадзілі», банальна скляпаўшы свае шэдэўры ўрэзкамі з нашмат больш змястоўных і прафесійных фільмаў Шарамета і Хашчавацкага. У прынцыпе, гэтага хапіла б, каб замачыць нейкага расійскага мэра ці губернатара (нават Лужкова), але тое, як гэты ж прадукт будзе ўздзейнічаць на палітычным рынку іншай краіны не ўсведамлялася. Як і тое, бадай, што гэта іншая краіна.
На бяду для ГОП кампаніі, амаль кожны публічны выступ яе лідара заканчваецца публічным фіяска,пасля якога застаецца ці апраўдвацца, ці пераводзіць стрэлкі на пытанні, якія пару тыдняў таму ніхто і не ўздымаў.
Такой бязглуздай, непрафесійнай, неахайнай працы з кандыдатам не было ў папярэдніх апазіцыйных кампаніях(скажам, таго ж Ганчарыка ў 2001 годзе).
Тут ёсць адна канцэптуальная праблема. Стыль a la Russe (раскруцім хоць палена, былі б інфармацыйныя рэсурсы) — гэта стыль хутчэй уладны, чым апазіцыйны, ён рэалізуецца пры татальным або амаль поўным кантролі над інфармацыйным полем. А калі не, то неахайная раскрутка не вытрымлівае нават сцёбу ў ЖЖ і Фэйсбуку.
Аднак, у палітыцы пераможцаў не судзяць, і калі б палітычны праект у стылі a la Russe меў бы хоць нейкія шанцы на поспех, то паводзіны яго адэптаў знайшлі б апраўданне. Праблема ж менавіта ў тым, што праект злеплены
Мяркуючы па якасці інфармацыйнай атацы на Лукашэнку з боку Расіі, у Маскве таго не разумелі. Але вось нашыя адэпты, нават з папраўкамі на культурныя стэрэатыпы і палітычную міфалогію, наўрад ці мелі хоць нейкія ілюзіі наконт свайго кандыдата ці, прынамсі, мусілі іх пазбавіцца па ходзе кампаніі.
Справа нават не ў
Калі толькі ўся кампанія рабілася насамрэч далёка не пад Некляева… Як так? Ды вельмі проста, узгадайце яшчэ адзін баян, якім і раней спрабавалі прыцягнуць увагу палітычных інвестараў з усходу. Маецца на ўвазе праект «здачы» Лукашэнкі пануючай наменклатурай. То бок, заяўлены кандыдат тут мусіў «грэць месца» да таго моманту, пакуль нехта з высокапастаўленых чыноўнікаў не перабяжыць у лагер апазіцыі і не ўзначаліць кампанію. Хто гэта мог быць — выбар невялікі, і прозвішчы гэтых чыноўнікаў у прэсе фігуруюць пастаянна і як магчымыя пераемнікі Лукашэнкі і як магчымыя яго апаненты. Ды і палітычны ціск з боку Крамля на гэтыя фігуры быў цягам апошняга году адчувальны, і неяк гарманічна гэты ціск сумяшчаўся з раскруткай кампаніі ў стылі a la Russe.
Аднак,
перавабіць высокапастаўленых чыноўнікаў у стан апазіцыі не ўдалося,не ўдалося і «прадушыць» прызначэнне на пасаду прэм’ера асобы, якая б задавальняла Маскву (а, магчыма, і не толькі яе) у якасці будучага пераемніка, якому б, у разе чаго, перайшла б улада.
(Паводле маіх звестак, Масква дабівалася прызначэння на пасаду прэм’ера Уладзіміра Макея.)Такім чынам, выглядае, што Лукашэнку ўдалося і на гэты палітычны цыкл захаваць адзінства наменклатуры, і бадай упершыню ён пойдзе на прэзідэнцкія выбары як яе лідэр, а не проста як наглядчык у чыноўнічым бараку.
Але што цяпер, калі палітычны праект нехта паспрабуе давесці да розуму?
Калі перамога на выбарах немагчыма, верагодны шлях працы на дэлегітымізацыю выбараў, а гэта значыць, што кампанія ў стылі a la Russe можа стаць фігурантам ужо расійскай паліттэхналогіі — назавем яе ўмоўна «падрыў дамоў у Маскве». Ці не запісаныя загадзя лідэры ГОП кампаніі ў палітычныя пакутнікі тымі, хто зрабіў на іх стаўку? Зрэшты, яшчэ больш магчымыя контрмеры ўлады «на апярэджанне» ў тым жа самым стылі, пагатоў што элементы расійскага
Кампанія ў стылі a la Russe паказала, як кажа мой калега Булгакаў, што апазіцыйныя лідэры — «ніякія не гранды, што яны звычайныя, шараговыя байцы апазыцыйнага фронту, і ў выпадку адпаведнай геапалітычнай кан’юнктуры іх сімвалічны капітал, які нібыта назапашваўся дзясяткамі гадоў, нічога не значыць».
Гэта так. Але ўвайсці на апазіцыйны палітычны рынак, які пятнаццаць год будаваўся на прынцыпе патранажу і кліентуры, занадта проста.
Пры наяўнасці рэсурсаў на другое месца можна раскруціць што заўгодна і каго заўгодна. Але што пэўна, дасягнуць большага, дасягнуць перамогі — не проста цяжэй. Далей спатрэбіцца ўсё тое, што нішчылася дзеля другога месца і што не пасуе стылю a la Russe — прынцыпы, каштоўнасці, адданасць.Купіць Плошчу супраць уладара ў бронекамізэльцы не ўдасца. Я не кажу, што Някляеў і
Віталь Сіліцкі