1 700 000 даляраў за 1 цэнт
24.09.2010 15:04
—
Разное
Менавіта столькі аддаў прадпрымальнік з ЗША, за манету, што была выпушчана ў Дэнверы ў 1943 г. Асаблівасць у манеты адна: яна зроблена не з ацынкаванай сталі, а з бронзы.
Атрымалася гэта памылкова — тады манеты вырабляліся выключна са сталі, бо медзь, як асноўны складнік бронзы, ішла на ваенныя патрэбы. Папярэдні гаспадар манеты чатыры гады не згаджаўся выстаўляць яе на аўкцыён — але доўгія і складаныя перамовы ўсё ж такі далі рэзультат. Мяркуецца, што атрыманыя за манету грошы пойдуць на дабрачыннасць.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле upi.com
ЮУ, паводле upi.com